viasna on patreon

Па дарозе ў Хатынь затрыманыя актывісты: на двое з іх складзеныя пратаколы Дапоўнена

2019 2019-03-22T13:25:43+0300 2019-03-22T16:06:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saveckae_123.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Савецкае РУУС г. Мінска. Фота: ПЦ "Вясна"

Савецкае РУУС г. Мінска. Фота: ПЦ "Вясна"

Праваабаронцам стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі 22 сакавіка затрымалі сяброў Руху Салідарнасці “Разам” Віктара Кавалькова, Надзею Батуру, Сяржука Мацкойця, Віталя Лухавіча. Яны ехалі ў Хатынь, каб ускласці там кветкі. У Хатыні сёння праводзіцца Дзень памяці, прымеркаваны да чарговай гадавіны са дня спалення вёскі.

Як паведамляе Надзея Батура на сваёй старонцы ў фэйсбуку, прычынай затрымання стала абвінавачанне ва ўгоне невядомага аўтамабіля. Акалічнасці той справы невядомыя.  

Вядома, што яны дастаўленыя ў РУУС Савецкага раёна г. Мінска. Пазней кіраўнік Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык паведаміў у фэйсбуку: "Тры чалавека ўжо на волі. Чакаюць кіроўцу, які яшчэ ў РУУСе".

Па словах актывісткі Надзеі Батуры, на яе і святара неафіцыйнай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Віктара Кавалькова складзеныя пратаколы за непрышпіленыя пасажырскія рэмні бяспекі, паведамляе naviny.by. Яны ехалі на заднім сядзенні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства