viasna on patreon

Спецслужбы зарэгістравалі актывістку Марыю Рабкову на сайце знаёмстваў

2019 2019-03-21T13:52:36+0300 2019-03-21T13:52:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rabkova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Рабкова. Фота з сацыяльных сетак.

Марыя Рабкова. Фота з сацыяльных сетак.

Як паведамляецца на сайце "Анархічнага чорнага крыжа", спецслужбы стварылі старонку ад імя анархісткі Марыі Рабковай на сайце знаёмстваў.

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку актывістка напісала, што ўжо некалькі гадоў жыве пад пастаянным ціскам спецслужбаў. Апошняя выхадка ГУБАЗа - рэгістрацыя на сайце знаёмстваў ад яе імя. Супрацоўнікі выкарысталі яе фатаграфіі і тэлефон, і цяпер дзяўчына атрымлівае мноства званкоў і паведамленняў з прапановай інтымных сустрэч.

Вось ужо 3 гады, аператыўнікі ў палкоўніцкіх чынах з упраўлення на літару Гэ, усімі сіламі ажыццяўляюць у мой бок, як псіхалагічныя, гэтак і цалкам рэальныя атакі. Мяне двойчы выключалі з апошняга курсу з Універсітэтаў у Беларусі, не хаваючы, што гэта робіцца па палітычных матывах. Мяне звальнялі некалькі разоў з розных месцаў працы пасля званкоў «адтуль, ну вы ж самі ўсё разумееце».

Мяне кожны раз здымаюць з транспарту пры перасячэнні мяжы, калі я еду на вучобу ў ЕГУ, і зноў «ну вы ж самі ўсё разумееце». На маіх блізкіх сваякоў заводзілі справы, таму што «зверху папрасілі». Мяне штрафуюць за фатаграфіі ў інтэрнэце, прыдумляюць адміністрацыйныя справы і закрываюць на суткі без доказаў.

Але ў апошнія некалькі месяцаў у «доблесных херувімаў» з'явілася новая забава - запісы ў інтэрнэце ад майго імя. І сёння гэтая забава паказала цалкам усю сутнасць тых, хто «дзень і ноч дбае» - амаральнасць. Анкету з маім нумарам тэлефона і маім антрапаметрычным апісаннем апублікавалі на сайце (назву якога я прыводзіць не буду, бо ён, мяркуючы па слядах у інтэрнэце, ужо некалькі разоў блакаваўся у Беларусі) з вельмі пікантным кантэнтам.

Марфа Рабкова

Раней актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок паведаміў на сваёй старонцы ва Укантакце аб тым, што спецслужбы стварылі фэйкавую старонку з яго імя, а таксама сталі посціць пад тэгам #яэкстремист фатаграфіі тэрактаў, выбухаў і расстрэлу наведвальнікаў мячэці ў Новай Зеландыі. Такім чынам яны спрабуюць ачарніць ідэю флэшмобу, які Мікалай Дзядок заклікаў праводзіць для прыцягнення ўвагі да антыэкстрэмісцкіх рэпрэсіяў. На сённяшні дзень у ім ужо прынялі ўдзел да 30 чалавек.

Акрамя таго, ва Укантакце ўжо створана мноства фэйкавых акаўнтаў ад імя вядомых міліцыянтам анархістаў, якія распаўсюджваюць нібыта інсайдэрскую інфармацыю або нацэленыя на дыскрэдытацыю ідэй анархізму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства