viasna on patreon

Абаронцу Курапатаў забралі ў РУУС Маскоўскага раёна Дапоўнена

2019 2019-03-20T15:45:00+0300 2019-03-20T17:31:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vojnich_andrei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Войніч. Фота з сацыяльных сетак

Андрэй Войніч. Фота з сацыяльных сетак

Як піша палітык Павел Севярынец у фэйсбуку, затрыманы актывіст, абаронца Курапатаў Андрусь Войніч. Цяпер ён знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна г. Мінска. Як паведаміў Павел Севярынец "Вясне", сувязі з ім пакуль няма.

А 15 гадзіне Войніч паведаміў "Вясне", што ўжо адпушчаны. Яго выклікалі ў міліцыю для дачы паказанняў у якасці сведкі па крымінальнай справе Паліенкі.

Таксама вядома, што Войніча затрымлівалі год таму на акцыі пратэсту на Дзень Волі ў Мінску.

Гэта ўжо трэцяе затрыманне, пра якое стала вядома праваабаронцам раніцай 20 сакавіка. Таксама затрыманыя былы палітвязень Зміцер Паліенка і блогер з Акцябрскага Андрэй Павук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства