Сябру “Вясны” Сяргею Гоўшу споўнілася 70 год. Шчыра віншуем!
Аднаму з найстарэйшых сябраў “Вясны”, праваабаронцу з Баранавічаў Сяргею Гоўшу споўнілася сёння 70 год.
Больш за дваццаць год Гоўша стаіць на варце абароны правоў чалавека ў сваім рэгіёне.
“Наша кампанія, чалавек 20-25, рэгулярна ездзіла ў Мінск на мітынгі падтрымоўваць апазіцыю, – узгадвае сваё далучэнне да праваабарончага руху спадар Гоўша. – І вось вясною 1997 года здарыўся наступны выпадак. Калі за некалькі гадзін да санкцыянаванай акцыі мы накіроўваліся ў Чырвоны касцёл паслухаць службу, трох нашых хлопцаў без ніякіх падстаў на нашых вачах затрымалі, пасадзілі ў машыну і адвезлі ў пастарунак. Двух з іх на наступны дзень прысудзілі да штрафаў, а трэці вымушаны быў правесці тры дні за кратамі. Мы звярталіся са скаргамі ва ўсе інстанцыі, але нічога не дабіліся. І вырашылі, што надалей мы створым сваё аддзяленне праваабарончае і будзем абараняць свае правы самі”.
Увесь гэты доўгі час, не шкадуючы ані сваіх сілаў, ані свайго вольнага часу, праваабаронца аказвае дапамогу землякам, абараняючы іх на судовых працэсах, дапамагаючы абскардзіць несправядлівыя рашэнні ў вышэйшых інстанцыях.
Ён і зараз звяртаецца да мясцовых і рэспубліканскіх уладаў з прапановамі і заявамі, датычнымі розных актуальных пытанняў – свабоды мірных сходаў, свабоды слова. Ён няўрымсліва адстойвае права беларусаў на свободныя і празрыстыя выбары, шануе беларускую мову і непакоіцца за яе лёс.
Сяргей Гоўша неаднаразова звяртаўся з паведамленнямі ў Камітэт па правах чалавека ААН, дзе ягоныя скаргі былі падтрыманыя і разгледжаныя.
За сваю праваабарончую дзейнасць спадар Гоўша пераследваўся ўладамі, некалькі разоў затрымліваўся міліцыяй, але й дагэтуль застаецца нязломным барацьбітом за агульначалавечыя каштоўнасці.
Жадаем праваабаронцу жыццёвай энергіі, дабрабыту, згоды ў сям'і, нястомнасці ў справе служэння інтарэсам простых людзей, поспехаў у абароне правоў і свабод чалавека!
Вясноўцы.
Пра дзейнасць і жыццёвы шлях праваабаронцы:
Сяргей Гоўша: «Дапамагаем тым, каго ўлада тут прыціскае. А прыціскае яна сапраўды многіх».