viasna on patreon

Анархіста Міколу Дзядка ізноў аштрафавалі і затрымалі пасля суда Дапоўнена

2019 2019-03-04T12:40:00+0300 2019-03-04T20:34:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikola_dziadok2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок. Фота spring96.org

Мікалай Дзядок. Фота spring96.org

Раніцай 4 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска прайшло судовае паседжанне па адміністрацыйнай справе ў адносінах анархіста Міколы Дзядка. Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, па ч. 2 арт. 17.11 КаАП за стары допіс у сацыяльнай сетцы.

Суддзя Алена Бушава палічыла віну Міколы Дзядка даказанай і аштрафавала яго на 50 базавых велічынь (1275 беларускіх рублёў). 

Гэта ўжо трэці выпадак за паўгады, калі актывіста судзяць па згаданым артыкуле.

Адразу ж пасля суда Міколу Дзядка затрымалі. Меркавана гэта звязана з яго ўдзелам у акцыі "Свабоду палітвязням", што прайшла 26 лютага ў Мінску. 1 сакавіка астатніх удзельнікаў акцыі асудзілі да буйных штрафаў, а арганізатара Паўла Севярынца - да 10 сутак арышту. 

Анархіста Міколу Дзядка ізноў аштрафавалі і затрымалі пасля суда

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства