Суд абвясціў прысуд Марыне Золатавай: вінаватая, штраф у памеры 300 базавых Фота Дапоўнена
Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую абвінавачваюць у бяздзейнасці службовай асобы. У панядзелак, 4 сакавіка, у 12.30 суд вынесены прысуд.
Суд Заводзкага раёну г. Мінску агучыў прысуд галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай па ч.2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса за «бяздзеянне службовай асобы». Суддзя Аляксандар Петраш абвяшчае: вінаватая і прысуджаецца да штрафу ў памеры 300 базавых велічыняў, альбо 7 650 рублёў. А таксама спагнаць з яе выдаткі БелТА на адвакатаў у суме 6000 рублёў.
У каментарах журналістам Марына Золатава прызналася, што не чакала такі мяккі прысуд. Улічваючы тое, што пракурорка запрасіла пакаранне — штраф у тры разы большы.
Важна, што суд не забараніў ёй і надалей займацца прафесійнай дзейнасцю.
Нагадаем, 25 лютага дзяржабвінаваўца па справе "БелТА" Юлія Харчэйкіна запрасіла пакаранне для Золатавай: штраф у тысячу базавых велічыняў.
Больш падрабязна чытаць пра судовы працэс:
Суд над Марынай Золатавай: дзень першы
Суд над Марынай Золатавай: дзень другі
Суд над Марынай Золатавай: дзень трэці
Суд над Марынай Золатавай: дзень чацвёрты
Суд над Марынай Золатавай: дзень пяты