У Мінску судзяць удзельнікаў акцыі "Свабоду палітвязням!". Севярынцу - 10 сутак Дапоўнена

2019 2019-03-01T16:57:00+0300 2019-03-03T15:12:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svobodu_politzaklyuchennym_20190226_shuk_tutby_phsl_8146-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота tut.by

Фота tut.by

Першага сакавіка ў Мінску нарэшце пачаліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі “Свабоду палітвязням”, якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Тады на плошчу выйшлі 10 чалавек, каб выказаць падтрымку зняволеным па палітычных матывах. Яшчэ да пачатку несанкцыянаванай акцыі каля свайго дома быў затрыманы палітык Павел Севярынец. Пасля акцыі затрымалі Вольгу Нікалайчык і Арцёма Чарняка. На наступны дзень быў затрыманы Леанід Кулакоў, а 28 лютага - Мая Навумава. Суды над актывістамі не адбыліся ні 27-га, ні 28-га лютага, а ўсе гэтыя дні актывісты знаходзіліся ў ІЧУ на вул. Акрэсціна ў статусе адміністрацыйна затрыманых.

Ранкам першага сакавіка стала вядома, што затрыманых вывезлі з ізалятара на суды. Паўла Севярынца павезлі ў суд Фрунзенскага раёна, астатніх чатырох актывістаў – у суд Цэнтральнага раёна.

На паседжанні па адміністрацыйнай справе Севярынца, якое пачалося ў 15.00, забаранілі фота і відэаздымку. Палітыка абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП, а менавіта ў тым, што заклікаў удзельнічаць у акцыі 26 лютага. Суддзя Ганна Буйноўская два разы рабіла перапынкі. 

У выніку Севярынца прызналі вінаватым і пакаралі 10 суткамі арышту.

У судзе Цэнтральнага раёна распачалося паседжанне па справе Маі Навумавай. Працэс вядзе суддзя Таццяна Акавітая. Леаніда Кулакову і Вольгу Нікалайчык будзе суддзіць суддзя Вікторыя Шабуня.

Як паведамляе "Радыё Свабода", Кулакоў, Навумава і Нікалайчык атрымалі штрафы памераў 45 базавых велічынь кожны (1147,5 рублёў).


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства