viasna on patreon

Мікалай Салянік: “Прашу начапіць на мяне кайданкі, іначай за сябе не ручаюся”

2019 2019-02-08T12:28:22+0300 2019-02-20T13:09:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salinik-sud-2019-02-07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскія актывісты і праваабаронцы прыйшлі падтрымаць Мікалая Саляніка у Гарадзенскім абласным судзе.

Грамадскія актывісты і праваабаронцы прыйшлі падтрымаць Мікалая Саляніка у Гарадзенскім абласным судзе.

Касацыйную скаргу гарадзенскага актывіста Мікалая Саляніка разгледзеў 7 лютага Гарадзенскі абласны суд. Суддзя Мікалай Рачынскі фармальна паставіўся да разгляду пастановы суда Кастрычніцкага раёна, згодна з якой Салянік быў аштрафаваны на 10 базавых велічынь за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Як піша “Гарадзенская Вясна”, перад пачаткам "разгляду" Мікалай Салянік прапанаваў дзяжурным міліцыянтам сашчапіць яму рукі кайданкамі, паколькі, маўляў,  супрацоўнікі міліцыі так панічна яго баяцца.

“Каб не падвяргаць грамадзян небяспецы і як законапаслухмяны грамадзянін, прашу начапіць на мяне мяне кайданкі. Іначай я за сябе не ручаюся”, - з непрыхаванай іроніяй звярнуўся Салянік да супрацоўніка міліцыі.

Суддзя прапанаваў Мікалаю Саляніку распавесці пра сутнасць ягонай адміністрацыйнай справы.

Актывіст расказаў, як яго спрабавалі затрымаць людзі ў цывільным, якія назваліся міліцыянтамі. Салянік, паколькі быў без акуляраў, нават не мог разглядзець іх пасведчанні.

Паколькі яны былі не ў форме і патрабавалі сесці ў нейкую падазроную машыну, Салянік запатрабаваў прыслаць міліцэйскую машыну і сказаў, што паедзе ў пастарунак толькі ў кайданках.

Пасля гэтага суддзя адразу сыйшоў «раіцца» і праз кароткі перапынак абвесціў прадказальнае рашэнне – пакінуць скаргу без задавальнення.

Падтрымаць Мікалая Саляніка ў абласным судзе прыйшлі гарадзенскія грамадскія актывісты, а таксама праваабаронцы, сярод якіх быў і старшыня Праваабарончага цэнтра Алесь Бяляцкі.

Суд над актывістам адбыўся 3 студзеня. Суддзя Валерый Шпак не ўзяў пад увагу відавочныя супярэчнасці справы і аштрафаваў Мікалая Саляніка паводле артыкулу 23.4 КаАП на 10 базавых велічынь за нібыта непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства