viasna on patreon

Генадзь Фядыніч: Сканфіскаваную тэхніку да гэтага часу не вярнулі - праверка працягваецца

2019 2019-01-04T08:27:38+0300 2019-01-04T10:09:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rep-peratrus-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Офіс прафсаюза РЭП пасля ператрусу. Фота: "Наша ніва".

Офіс прафсаюза РЭП пасля ператрусу. Фота: "Наша ніва".

Следчыя патлумачылі лідарам прафсаюза РЭП, чаму да гэтага часу не вярнулі камп’ютарную тэхніку, якую забралі яшчэ ў жніўні 2017 года.

“Нічога іншага не застаецца, як дзейнічаць праз суд”, – каментуе сітуацыю сайту palitviazni.info адзін з лідараў прафсаюза Генадзь Фядыніч.

Нагадаем, што 9 лістапада мінулага году ў Мінскім гарадскім судзе лідары прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік абскарджвалі прысуд ад 24 жніўня 2018 г., якім іх прызначылі вінаватымі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры).

Суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу. Пры гэтым Фядынічу і Комліку забаронена займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год. Мінскі гарадскі суд пакінуў рашэнне раённага ў сіле. Праваабаронцы назвалі гэтую справу палітычна матываванай.

Тым часам, тэхніка, якая была канфіскавана ў прафсаюзных лідараў яшчэ ў жніўні мінулага году, да гэтага часу знаходзіцца ў следчых, і яе не вяртаюць.

Генадзь Фядыніч

“Нічога іншага не застаецца, як дзейнічаць праз суд, – кажа Генадзь Фядыніч. – Не так даўно мы атрымалі адказ са Следчага камітэта па Мінску, бо раней  звярталіся за тлумачэннямі, чаму нам не вяртаюць камп’ютары. Адказ, шчыра кажучы, крыху шакаваў! Нам паведамілі, што “лёс забранай маёмасці будзе вырашаны пасля правядзення ўсіх мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне поўнага і ўсебаковага даследвання абставін, якія маюць значэнне для праверкі, якая праводзіцца па матэрыялах праверкі ў дачынені Г.Фядыніча і І.Комліка, пра што вы будзеце дадаткова пастаўлены ў вядомасць. Такім чынам, вяртаць зараз вам маёмасць не прадастаўляецца магчымым”.

Генадзь Фядыніч дадае, што “такі адказ – гэта нейкі здзек над здаровым сэнсам”.

“Я не разумею, якія яшчэ абставіны “даследуюць” следчыя, калі ўжо прайшоў і раённы, і гарадскі суд? – адзначае прафсаюзны лідар. – Магчыма, суд прыспешыць іх з вяртаннем тэхнікі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства