viasna on patreon

Шоў з гусаком ў Пінску палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам

2018 2018-12-16T09:24:40+0300 2018-12-16T09:24:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-blogery.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фан-сустрэча блогераў YouTube-канала «Топавы Пінск» з падпісантамі. Фота: onliner.by

Фан-сустрэча блогераў YouTube-канала «Топавы Пінск» з падпісантамі. Фота: onliner.by

Усё здарылася яшчэ 18 лістапада. Блогеры YouTube-канала «Топавы Пінск» вырашылі сустрэцца са сваімі падпісантамі. На сустрэчу з Іллёй, Яўгенам і іх сябрамі прыйшлі некалькі сотняў падлеткаў. Назаўтра ў Пінскі РАУС паступіла заява з нагоды несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, а мясцовы тэлеканал нават зняў сюжэт пра гэтую акцыю, дзе раскрытыкаваў падлеткаў. Гісторыю распавёў onliner.by.

Канал «Топавы Пінск» актыўна развіваецца вось ужо некалькі гадоў. Ілля, Яўген і іх сябры здымаюць у асноўным кароткія відэаролікі пра жыццё падлеткаў «Карацей кажучы». За гэты час хлопцы сталі вельмі папулярныя, атрымалі «сярэбраную кнопку» ад YouTube, а колькасць падпісчыкаў у іх вырасла да 448 тысяч.

Фан-сустрэчу са сваімі падпісчыкамі ў Пінску хлопцы правялі 18 лістапада ў 15:00. Хлопцы са сваімі сябрамі залезлі на пастамент каля помніка Леніна, пастаялі, паказалі жывога гусака, пагутарылі з фанатамі, пафатаграфаваць, школьнікі знялі на відэа блогераў, а потым усе разышліся.

- Сходка у Пінску ўдалася, - канстатавалі аўтары шматлікіх відэа, якія здымалі блогераў.

Пазней на канале выйшла відэа з гэтай сустрэчы, але праз некаторы час яго выдалілі. Аказалася, што на наступны дзень хлопцамі зацікавіліся праваахоўнікі.

- 19 лістапада 2018 гадоў ў Пінскі ГАУС паступіла інфармацыя аб тым, што на папулярным відэахостынгу YouTube было апублікавана відэа, на якім група маладых людзей арганізавала масавае мерапрыемства на плошчы Леніна з удзелам непаўналетніх грамадзян, - распавёў мясцоваму тэлеканалу "Пінск" старшы інспектар інфармацыі і грамадскіх сувязяў Пінскага ГАУС Аляксандр Касцюкевіч.

Фота сайта onliner.by
Фота сайта onliner.by

- Гэта мерапрыемства было не санкцыянаванае і арганізавана з парушэннем норм дзеючага заканадаўства. Яно не насіла нейкіх канкрэтных мэтаў, а проста з'яўлялася прыкладам балаўства. Вырашылі сабраць непаўналетніх, падурэць, пакрычаць на плошчы Леніна. Дадзены выпадак - абуральны і меў вельмі вялікі рэзананс і ў інтэрнэце, і ў СМІ, і паміж людзей. Таму дадзеным пытаннем займаліся не толькі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, але і іншыя службы. Арганізацыя масавых мерапрыемстваў у нас рэгламентавана законам "Аб масавых мерапрыемствах». Таму, калі вы хочаце афіцыйна арганізаваць масавае мерапрыемства, выказаць нейкія свае мэты і ідэі, калі ласка, звяртайцеся ў гарвыканкам у адпаведнасці з заканадаўствам, - сказаў на заканчэнне Аляксандр Касцюкевіч.

У дачыненні да арганізатараў фан-сустрэчы праваахоўнікі склалі пратакол па п. 2 арт. 23.34 КаАП РБ «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Як стала вядома Onliner, па адміністратыўнай справе ў дачыненні да хлопцаў ужо быў суд. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі штраф у 20 базавых велічынь. Самі блогеры ад якіх-небудзь каментароў адмовіліся.

Між тым у паблік «Топавы Пінск» з'явіліся фатаграфіі аб'яваў з настаўніцкіх пінскіх школ. У іх адміністрацыя просіць даць звесткі пра вучняў 4-11-х класаў, якія складаюцца ў групе.

Паводле "Нашай Нівы", якая цытуе TUT.by, пінскія міліцыянеры правялі праверку і склалі пратакол на Яўгена Шарыкалу за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства. Суд ужо прайшоў. Яўгена прызналі вінаватым і прызначылі яму 20 базавых велічынь штрафу (490 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства