viasna on patreon

"Вясна" далучаецца да месяца Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў Беларусі

2018 2018-12-03T09:44:53+0300 2018-12-03T19:51:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/artykul_02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 1 па 10 снежня 2018 года ў кінатэатры “Піянер” Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадстаўляе выставу выцінанак, прысвечаных Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў межах кінафестывалю "Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць", дзякуючы арганізатарам традыцыйнага мерапрыемства Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі і Прадстаўніцтву Еўрасаюза.

10 снежня спаўняецца 70 год з даты прыняцця надзвычай важнага міжнароднага дакумента - Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. За гэты час свет паступова змяніўся, аднак актуальнасць выкладзеных у 30 артыкулах стандартаў у галіне правоў чалавека, не губляецца і сёння. На прынцыпах Дэкларацыі заснаваныя міжнародныя дамовы па правах чалавека, якія маюць абавязковую юрыдычную сілу, а таксама нацыянальныя канстытуцыі і асноўныя законы шматлікіх краін свету.

Дакумент сур’ёзны і, напэўна, не кожны артыкул адразу цалкам зразумелы, часам не будуць залішнімі дадатковыя звескі ці тлумачэнне. Каб спрасціць задачу і прымусіць крыху задумацца над сэнсам, у 2012 годзе Праваабарончы цэнтр “Вясна” рэалізаваў адмысловы мастаці праект: кожны артыкул Дэкларацыі быў ілюстраваны ў тэхніцы выцінанкі, народнага віду мастацтва. Выканала яго мастачка Вольга Бабурына.

Выстава "30-ць артыкулаў – 30 ілюстрацый" упершыню была прадстаўлена 10 снежня 2012 году, таксама былі выдадзены камплекты паштовак на беларускай і ангельскай мовах. Пазней выстава экспанавалася ў іншых гарадах краіны і за мяжой.

Таксама на працягу снежня ПЦ “Вясна” будзе змяшчаць па адной з выяваў выцінанак Дэкларацыі ў сацсетках і задаваць пытанні, датычныя правоў чалавека і артыкулаў Дэкларацыі. Пяць самых актыўных удзельнікаў атрымаюць у Новы год падарункі – камплекты паштовак “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавекаў выцінанцы”, фотаальбом і сувенірныя  наборы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства