viasna on patreon

Камітэт па правах чалавека пацвердзіў парушэнне правоў прафсаюзнага актывіста

2018 2018-11-27T10:15:17+0300 2019-03-12T14:39:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stryzhka_9173664.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Стрыжак. Фота: euroradio.fm

Андрэй Стрыжак. Фота: euroradio.fm

У Камітэце ААН па правах чалавека прызналі, што беларуская дзяржава парушыла права сябра Савета прафсаюза РЭП Андрэя Стрыжака на мірны сход і выказванне меркавання, піша "Гомельская вясна". Пра гэта стала вядома з атрыманага адпаведнага рашэння, прынятага 8 га лістапада (справа №2260 / 2013 года) на восеньскай, 124-й сесіі КПЧ ААН.

3 ліпеня 2012 года ў афіцыйны Дзень Незалежнасці актывіст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак заявіў у цэнтральнай частцы Рэчыцы мірны сход, падчас якога хацеў звярнуць увагу грамадскасці і пратэставаць супраць пераследу незалежнага прафсаюза на "Граніце".

Мясцовыя чыноўнікі забаранілі прафсаюзніку публічна казаць пра пераслед незалежнага прафсаюза. Падача скаргаў у суды выніку не прынесла - судовыя інстанцыі, уключаючы Вярхоўны суд паслядоўна адмовіліся прызнаць факт парушэння правоў беларускага грамадзяніна.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае актывістам адстойваць правы на міжнародным узроўні кажа, што Камітэт ААН задаволіў кожнае патрабаванне іх скаргі.

«Мы дастаткова поўна абгрунтавалі прэтэнзіі да дзяржавы аб парушэнні правоў на выказванне меркавання з выкарыстаннем мірнага сходу па артыкулах 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Акрамя таго, па справе ўстаноўлена парушэнне і артыкулы 2 пакта, так як беларускі ўрад на заканадаўчым узроўні не прымае ніякіх мер, неабходных для забеспячэння правоў кожнаму, гарантаваных пактам», - заявіў Леанід Судаленка.

Юрыст таксама адзначыў, што ў частцы мер агульнага характару Камітэт у рашэнні адзначыў аб неабходнасці прывядзення беларускага заканадаўства ў гэтай частцы і практыкі яго прымянення ў адпаведнасць з патрабаваннямі Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Акрамя таго, беларускі ўрад абавязаны выплаціць на карысць актывіста ўсе панесеныя па справе выдаткі, уключаючы кампенсацыю. Яно таксама абавязана афіцыйна апублікаваць дадзенае рашэнне на рускай і беларускай мовах і на працягу 180 дзён паведаміць Камітэту аб яго выкананні.

Андрэй Стрыжак заяўляе, што праведзена класічная стратэгічная цяжба, накіраваная як на змену заканадаўства, так і практыкі яго прымянення. Ён будзе дамагацца выканання прынятага рашэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

«Дайце кнігу скаргаў», або Як падаць зварот у Камітэт па правах чалавека ААН

У прававым лікбезе ад "Вясны" расказваем, што такое Камітэт па правах чалавека, як туды паскардзіцца на Беларусь і які для гэтага трэба пракласці шлях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства