У Гродна зноў штраф за рэпост Дапоўнена
Картка працэссу: Суд: суд Кастрычніцкага раёну г. Гродна Суддзя: Валерый Шпак Асоба, у дачыненні да якой вядзецца працэс: Аляксандр Горбач Артыкул: 17.10 КаАП (Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт альбо іншай інфармацыйнай сеткі, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі) і ч. 2 арт. 17.11 КаАП (Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства) Рашэнне: штраф 5 і 25 базавых вялічыняў адпаведна (735 бел. руб.) |
Суд Кастрычніцкага раёну г. Гродна 20 лістапада разглядзеў адміністрацыйную справу Аляксандра Горбача, якая тычылася перапостаў у сацыяльнай сетцы ВКонтакте. Ён размясціў на сваёй старонцы матэрыялы з інтэрнэт-рэсурсаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што суддзя Валерый Шпак прыцягнуў Горбача да адміністрацыйнай адказнасці па двум артыкулам: 17.10 (Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт альбо іншай інфармацыйнай сеткі, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі) і ч. 2 арт. 17.11 КаАП (Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).
У выніку, суд Кастрычніцкага раёну г. Гродна аштрафаваў Аляксандра Горбача на 5 і 25 базавых велічыняў адпаведна (у агульнай суме - 735 рублёў).
Дарэчы, гэта ўжо не першая справа за рэпосты ў Гродна. Гэты ж суддзя Валерый Шпак другога лістапада па аналагічнай справе (арт. 17.11 КаАП) прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці вакаліста гурта Dzieciuki і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава. А 16 лістапада суддзя Алена Тоўсцiк-Самойла аштрафавала Уладзіслава Сераду па такім жа артыкуле на 15 базавых велічыняў.