viasna on patreon

Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту»

2018 2018-11-12T16:48:09+0300 2018-11-12T16:48:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrh-vilnia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? У вас ёсць ідэя, але няма партнёраў, і вы не ведаеце, дзе іх шукаць? У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнёры, але не ведаеце, дзе і як знайсці падтрымку? У вас няма альбо зусім малы досвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю? Калі перад вамі паўсталі такія пытанні – прыміце ўдзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту», які арганізуе Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскага.

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?

У першую чаргу трэнінгі разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі ў межах конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ 6 лістапада 2018 года, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга.

Што дасць трэнінг?

У рамках трэнінга ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць растлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі; набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэта, асноўных прынцыпаў справаздачнасці, атрымаць каштоўныя каментары і парады з боку экспертаў наконт пераўтварэння ўласнай ідэі ў жыццяздольны праект і пошуку партнёраў.

Таксама ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі абвешчанага конкурсу праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на ўзніклыя пытані.

Як трапіць на трэнінг?

Адбор удзельнікаў будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым прыняць удзел у трэнінгу трэба запоўніць анлайн-анкету не пазней за 3 снежня 2018 года.

Увесь трэнінг будзе праходзіць з 20 па 22 снежня 2018 г, пачатак трэнінга з 11:00, 20 снежня.

Дзе: Вільнюс, Гатэль: Corner Hotel, вул.T. Ševčenkos  16.

Арганізатар: Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава

Калі ў вас узнікнуць пытанні, звяртайцеся па адрасе assistantminsk@gmail.com.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства