viasna on patreon

Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева затрымалі за плакат  "Долой самодержавие!" Фота Дапоўнена

2018 2018-11-08T08:00:35+0300 2018-11-08T09:36:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salianik-zatrymanne-1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет "Долой самодержавие!" ў Гародні.

Пікет "Долой самодержавие!" ў Гародні.

У дзень угодкаў бальшавіцкага перавароту гарадзенскія актывісты АГП Мікалай Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў выйшлі на цэнтральныя вуліцы Гародні з плакатам "Долой самодержавие!".

Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”, супрацоўнікі міліцыі пільнавалі актывістаў яшчэ з раніцы, каб яны не маглі далучыцца ў афіцыйную калону мітынгоўцаў. Мікалай Салянік нават быў затрыманы. Але ўрэшце актывісты ўсё ж выйшлі на плошчу Леніна з плакатам. Пастаяўшы там, яны скіраваліся на Савецкую плошчу. Там, у раёне гандлёвага дому "Нёман" іх гвалтоўна затрымалі.

Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева завезлі у РАУС Ленінскага раёна Гародні. Туды пасля патрабавання Саляніка і іншых грамадскіх актывістаў была выклікана хуткая дапамога. Лекары зрабілі Саляніку ўкол і з'ехалі.

Пікет

Мікалая Саляніка пасля складання пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэнне выпусцілі з РАУСу, Аляксандар Лаўрэнцьеў застаўся пад вартай, відаць ён будзе засуджаны да адміністрацыйнага арышту.

Пасля таго, як Саляніка адпусцілі, яго зноў затрымалі. Позна ўвечары стала вядома, што яго змясцілі ў шпіталь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства