viasna on patreon

Рэчыца: суд апраўдаў журналіста-фрылансера

2018 2018-11-02T07:38:14+0300 2018-11-02T07:38:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miadzvedzeu-2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Добрую вестку перадае з Рэчыцы праваабаронца “Вясны” Валер Пуціцкі: раённы суд спыніў у сувязі з недаказанасцю віны справу журналіста Андрэя Мядзведзева. Такую пастанову вынесла суддзя Марыя Кацуба, вывучыўшы пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння за выраб прадукцыі для тэлеканала БелСАТ па арт 22.9 КаАП.

Суд над журналістам і каардынатарам курсаў “Мова Нанова” Андрэем Мядзведзевым распачаўся 30 кастрычніка. Падчас працэсу высветлілася, што 13 верасня, калі паводле пратаколу журналіст здзяйсняў правапарушэнне, ён знаходзіўся ў Тураве і мае на гэта сведку. Тады суддзя вырашыла выклікаць сведак у суд і перанесла паседжанне на 1 лістапада.

Каментуючы рашэнне суда Рэчыцкага раёна на сваёй старонцы ў фэйсбуку Андрэй Мядведзеў кажа, што справу высмакталі з пальца:

“Незразумела, як суд мог прыняць такую справу да разгляду - недаказанасць віны там была бачная нават не юрыстам. Суд спрабаваў замяніць сабой міліцыю і сам пашукаць доказы маёй віны. Але так і не знайшоў і мусіў апраўдаць. Падпалкоўнік Зуеў з Гомельскага УУС высмактаў гэтую справу зніадкуль і ўвёў у зман кіраўніцтва і суд.
А Рэчыцкаму аграрнаму каледжу, выпускнікі якога ў асноўным і служаць афіцэрамі ў мясцовым РАУСе, варта ўвесці больш паглыбленае вывучэнне прадмета "Асновы права".

На мінулым тыдні Мядзведзеў атрымаў па пошце адміністрацыйны пратакол, складзены ўчастковым інспектарам райаддзела міліцыі Аляксеем Цімошчанкам на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП — “Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства