viasna on patreon

Кіроўца, што наехаў на актывістаў у Курапатах, усё ж прыцягнуты да адказнасці

2018 2018-10-09T13:08:40+0300 2018-10-09T13:18:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/scrin_naezd.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля скаргі ў пракуратуру і дадатковай праверкі ДАІ ўсё ж прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці кіроўцу, які напрыканцы жніўня наехаў на актывістаў ля рэстарацыі “Поедем, поедим” у Курапатах. 

scrin_naezd.png
Скрыншот з відэа Валерыя Рабцава

25 жніўня, знаходзячыся ля ўвахода у рэстаранны комплекс “Поедем, поедим”, актывіст Валерый Рабцаў стаў сведкам фактычна наезда аўтамабіля “Фольксваген-Туарэг” на Ніну Багінскую і Яўгена Афнагеля, калі ён працягнуў актывістаў некалькі метраў на капоце. Валерый Рабцаў зафіксаваў інцыдэнт на відэа і ў хуткім часе звярнуўся з гэтым запісам у дзяржаўную аўтаінспекцыю з просьбай прыцягнуць кіроўцу да адміністрацыйнай адказнасці.

Згодна з правіламі дарожнага руху (пункт 87.2), пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі для руху, якія кіроўца ў стане выявіць (што і было ў дадзеным выпадку), ён абавязаны неадкладна прыняць меры да зніжэння хуткасці руху, ажно да спынення транспартнага сродку. Але гэтага кіроўца не зрабіў, тым самым здзейсніўшы адміністрацыйнае правапарушэнне. І прадстаўлены Рабцавым відэазапіс здарэння мусіў наглядна пацвердзіць віну кіроўцы.

Аднак з першай спробы дамагчыся ад ДАІ адэкватнай рэакцыі на тое, што адбылося, не атрымалася, бо па выніках праверкі там проста не ўбачылі сам факт здарэння (“адміністрацыйная справа спыненая ў сувязі з адсутнасцю падзеі адміністрацыйнага правапарушэння” – із адказа ДАІ). Відэазапіс падзей 25 жніўня застаўся без ацэнак.

Валерый Рабцаў не пагадзіўся з такім адказам і з дапамогай юрыстаў ПЦ “Вясна” звярнуўся са скаргай на яго ў абласную пракуратуру. Яна, у адрозненні ад ДАІ, прыняла відэазапіс наезду да ўвагі, на падставе чаго адмяніла пастанову ДАІ аб спыненні адміністрацыйнай справы і накіравала яе на новы разгляд.  

На днях Валерый Рабцаў атрымаў адказ ад ДАІ, што пасля правядзення дадатковай праверкі кіроўца аўтамабіля “Фольксваген-Туарэг” усё ж такі прыцягнуты да адказнасці за парушэнне пункту 87.2 ПДР.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства