viasna on patreon

Тыдзень супраць смяротнага пакарання: Што? Дзе? Калі? Дапоўнена

2018 2018-10-05T10:08:00+0300 2018-10-05T11:37:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tydzen-anjns-2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Плакат, прысвечаны Тыдню супраць смяротнага пакарання

Плакат, прысвечаны Тыдню супраць смяротнага пакарання

Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. На гэты раз правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягнуць увагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў. Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу  мерапрыемстваў.

5 кастрычніка

Віцебск. Фестываль “Рок за жыццё”. Музыкі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне (Re1ikt, Разбітае сэрца пацана, Teleport і Nizkiz). Дзе? Віцебск. Бітлз-клуб “Чардачок”, вул. Кастрычніцкая,12. Пачатак у 20:00.

6 кастрычніка

Вішнева, Валожынскі раён. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Імша, прысвечаная Святому Амброзію Медзіяланскаму (340-397г.г). Святы Амброзій вядомы тым, што выступаў супраць смяротнага пакарання. Пачатак ў 12:00.

7 кастрычніка

Мінск. Фестываль “Рок за жыццё”. Музыкі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне (Nizkiz, “Петля Пристрастия”, “Мутнаевока”, SnopSnoŭ і Teleport). Дзе? RE:PUBLIC. Мінск, вул. Прытыцкага, 62. Метро – станцыя “Кунцаўшчына”. Пачатак у 17:30.

8 кастрычніка

Мінск. Паказ фільма "Забіванне камнямі Сарайі М" па тэме смяротнага пакарання з абмеркаваннем і ўдзелам актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і Валанцёрскай службы "Вясны"

Прастора  PUNKT. Пачатак у 19:00.  

9 кастрычніка

Гомель.  Паказ фільма "Годная справа" па тэме смяротнага пакарання з абмеркаваннем і ўдзелам актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і Валанцёрскай службы "Вясны". Цэнтр беларускай мовы. Пачатак у 19:00.

Слуцк. Паказ фільма "Змоўшчыца"  па тэме смяротнага пакарання. Дыскусія і  абмеркаванне з удзелам праваабаронцаў і актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды і  Паліны Сцепаненка. Кафэ "Гном". Пачатак у 18:00

10 кастрычніка

Мінск. Прэзентацыя выставы “Кожны мае права ведаць свае правы”. Відовішча з удзелам вядомай мастачкі і перформера Таццяны Тур. Перфоманс, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання, распавядзе аб пакутах родных і блізкіх асуджаных. Месца – Амбасада Літоўскай рэспублікі, вул. Захарава, 68/

Магілёў. Форум-тэатр «Куля ад грамадства». Цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16). Пачатак у 18:30.

Стасбург. Выступ праваабаронцы Валянціна Стэфановіча на тэму смяротнага пакарання ў Камітэце па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ. Пачатак у 14-00 па мясцовым часе.

16-ты Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання: Умовы ўтрымання ў камерах смяротнікаў. 10 кастрычніка Сусветная кааліцыя супраць смяротнага пакарання прыцягне ўвагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў і прапануе Дзесяць варыянтаў дзеянняў, як вы можаце далучыцца да барацьбы супраць смяротнага пакарання.

 

Цягам дня праваабаронцы і актывісты правядуць на вуліцах рэгіянальных гарадоў інфармацыйныя акцыі з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.

Сачыце за афішамі асобных мерапрыемстваў на сайце spring96.org, у сацыяльных сетках: facebook,  twitter,  ВКонтакте.

ПЦ "Вясна" і актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” прапануюць у гэтыя дні ўсім жадаючым прыняць удзел у Тыдні супраць смяротнага пакарання, праводзіць  ўласныя мерапрыемствы. Далучайцеся да Тыдня ў сацыяльных сетках праз выкарыстанне хэштэгаў #DeathPenalty  #AbolitionNow  #Belarus #We4Life2018.


Нагадаем, першы Тыдзень супраць смяротнага пакарання Праваабарончы цэнтр “Вясна” правёў у 2013 годзе ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якая распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага бесчалавечнага віду пакарання і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. На жаль, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства