У Акцябрскім затрымалі Андрэя Павука Дапоўнена
Ранкам 25 верасня ў Акцябрскім быў затрыманы мясцовы блогер Андрэй Павук.
Ён накіроўваўся ў раённы Савет дэпутатаў, каб папрысутнічаць на яго сесіі.
У яго атрымалася ўвайсці ў будынак, аднак у залі да яго падыйшла ахова і выклікала нарад міліцыі. Яго затрымалі, на тэлефон Андрэй Павук не адказвае.
Па стане на 12.00 тэлефон ужо недасяжны.
Каля 13.00 блогера адпусцілі, пасля таго, як узялі тлумачэнні.
Нагадаем, што ў чэрвені блогер звярнуўся да кіраўніцтва Акцябрскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з прапановай дазволіць яму прысутнічаць на адкрытых нарадах у райвыканкаме і на сесіях раённага Савета дэпутатаў. Чыноўнікі адказалі, што такога права Павук не мае і адмовілі яму ў просьбе. Павук палічыў, што гэтай адмовай чыноўнікі парушылі ягонае канстытуцыйнае права на атрыманне інфармацыі, і звярнуўся са скаргай у суд Акцябрскага раёна. Аднак з-за кур'ёзнага выпадку падчас працэсу, а менавіта з-за таго, што блогер выпадкова ўбачыў гатовае рашэнне па яго справе яшчэ да спрэчак бакоў, суддзя Васілеўскі вымушаны быў узяць самаадвод.
Тады справу перанакіравалі ў суд Мазырскага раёна, які не задаволіў скаргу Андрэя Павука аб парушэнні ягонага права на атрыманне інфармацыі.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.