viasna on patreon

У Светлагорску замест мітынгу супраць «смярдзючага» заводу пройдзе свята БРСМ

2018 2018-09-12T11:04:23+0300 2018-09-12T11:04:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/celluloza_maslykova_13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота: belapan.by

Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота: belapan.by

Райвыканкам адмовіў ініцыятыўным грамадзянам Светлагорску ў правядзенні мітынгу супраць «смярдзючага» заводу, паведамляе svaboda.org. Мясцовыя жыхары планавалі 15 верасня правесці масавае мерапрыемства з патрабаваннем спыніць шкодныя выкіды ад заводу беленай цэлюлёзы.

Адзінае ў горадзе «легальнае» месца для правядзення мітынгаў і пікетаў — стадыён «Бумажнік». Райвыканкам адказаў, што 15 верасня з 9.00 да 18.00 пляцоўка будзе занятая БРСМ — тут пройдзе этап «сямейнага сельскагаспадарчага свята «Уладар сяла».

Заяўку на мітынг падавала ініцыятыўная група маніторынгу сітуацыі з заводам беленай цэлюлёзы. На масавым мерапрыемстве жыхары вёскі Якімава Слабада і Светлагорску хацелі прыцягнуць увагу ўладаў да праблем, якія стварае завод беленай цэлюлёзы. У першую чаргу гаворка ідзе пра шкодныя выкіды — мэтылмеркаптаны, якія нясуць пагрозу жыццю і здароўю людзей, атручваюць паветра і раку Беразіну.

«Людзі настроеныя рашуча. Нягледзячы на адмову ў мітынгу, актыўныя грамадзяне гатовыя выйсці на флэшмоб. Наша ініцыятыўная група плануе скласці заяўкі на мітынг на ўвесь месяц і штодня падаваць іх. Цікава, наколькі іх фантазіі хопіць для адмоваў», — паведаміла Свабодзе сябра ініцыятыўнай групы, праваабаронца Алена Маслюкова.

Паводле яе словаў, жыхары Якімавай Слабады і Светлагорску да гэтага часу пакутуюць ад смуроду і яго наступстваў для здароўя. Крыніца смуроду — новая кітайская вытворчасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства