viasna on patreon

Напярэдадні акцыі ў Курапатах Паўла Севярынца асудзілі на 10 сутак Дапоўнена

2018 2018-09-06T12:57:00+0300 2018-09-06T15:05:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-pavel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Фота:bchd.info

Павел Севярынец. Фота:bchd.info

Каля Курапатаў 5 верасня быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Да суда ён знаходзіўся ў ізалятары на вуліцы Скарыны, куды яго даставілі пасля пяці гадзін, праведзеных у Бараўлянскім РАУСе.

Пра гэта bchd.info паведаміла жонка палітыка Вольга. Паводле яе, сустаршыню БХД павезлі ў Бараўлянскі РАУС.

Таксама затрыманы актывіст Зміцер Казакевіч.

Суд над Паўлам Севярынцам мае адбыцца ў чацвер, 6 верасня. Пра гэта bchd.info паведаміла жонка палітыка Вольга. Паседжанне пройдзе ў судзе Мінскага раёну.

У фэйсбуку Таццяна Севярынец паведамляе, што суддзя А. Крапачоў асудзіў актывіста на 10 сутак за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 3 арт 23.34 КаАП). Абодва сведак супрацоўнікаў міліцыі далі паказанні: "Этот гражданин давал интервью журналистам на беларусском языке".

"Суддзя выдаліў з залі суда Мінскага раёну жонку Паўла разам з пяцімесячным немаўляці. Ягоны аргумент: працэс можа траўмаваць псіхіку дзіцёнка", - піша Таццяна Севярынец у фэйсбуку.

Нагадаем, што Павел Севярынец абвясціў на 9 верасня масавую акцыю ў Курапатах. Нельга выключаць, што такім чынам улады спрабуюць яе сарваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства