viasna on patreon

“Ляпіла на плот чыстыя лісты, з якіх утварыўся надпіс “Абудзіцеся – зачыніцеся”

2018 2018-09-05T07:35:14+0300 2018-09-05T11:09:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurapaty_0014_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Надпіс на плоце рэстарана "Абудзіцеся - зачыніцеся". Фота: Новы Час.

Надпіс на плоце рэстарана "Абудзіцеся - зачыніцеся". Фота: Новы Час.

Актывістку Маю Навумаву чакае суд за ўдзел у акцыі пратэсту каля рэстарана “Поедем поедим”, якая адбылася ў Курапатах 11 жніўня 2018 года. Яе вінавацяць во ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.2 арт. 23.34 КаАП.

Прычым, як дзіўным чынам пазначана ў пратаколе правапарушэння, Навумава “ляпіла на забор рэстарацыі чыстыя лісты фармату А4, з якіх потым ўтварыўся надпіс “Абудзіцеся – зачыніцеся”.

Адміністрацыйная справа прызначаная для разгляду ў судзе Першамайскага раёна Мінска ў 16 гадзін 5 верасня. Суддзя – Іна Сідарок.

Нагадаем, 11 жніўня абаронцы Курапатаў наклеілі на плот рэстарана "Поедем, поедим" паперы з надпісамі "Абудзіцеся, зачыніцеся", "Каму не баліць?" і прозвішчамі ўладальнікаў і супрацоўнікаў рэстарана. Нехта напісаў на асфальце "Зона мемарыялу генацыду".

Пад час акцыі супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяну Кім. Прычым, каб затрымаць жанчыну, прыехалі адразу два міліцэйскія нарады. Яе адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Мінскага раёна і склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), пасля чаго адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства