viasna on patreon

Адміністрацыйны пераслед у жніўні (аналіз)

2018 2018-09-03T08:59:39+0300 2018-09-03T10:53:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fedunich-komlik-2018-08-24-16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні каля Дома Правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна"

Затрыманні каля Дома Правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна"

Жнівень не выдаўся спакойным месяцам для грамадскіх актывістаў ды журналістаў, якія супрацоўнічаюць з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі. 

Паводле звестак праваабаронцаў за мінулы месяц да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 20 чалавек. 17 х іх атрымалі буйныя штрафы на агульную суму 543 базавыя велічыні, двое – Максім Вінярскі і Павел Севярынец - пакараныя арыштамі на 10 сутак.

Па артыкуле 22.9 КаАП – «парушэнне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» прыцягваліся да адказнасці журналісты “Белсата” і Беларускага радыё Рацыя, а таксама блогер Андрэй Павук.

Самыя масавыя затрыманні адбыліся 24 жніўня пасля абвяшчэння прысуда па справе лідэраў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Каля будынку Дома правасуддзя, дзе праходзіў працэс, грамадскія актывісты зладзілі пікет у падтрымку незалежнага прафсаюза. Яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, сцяг прафсаюза РЭП і “Еўрапейскай Беларусі”.

Па дадзеных ПЦ “Вясна”, 24 жніўня пасля суда па “справе прафсаюзаў” было затрымана 11 чалавек. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па па розных частках артыкула 23.34 КаАП і пакаралі штрафамі.

Да суда затрыманыя актывісты былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, прычым на тэрмін болей за 48 гадзін.

Больш падрабязна - у "Базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства