viasna on patreon

Бяляцкі пра “справу прафсаюзаў”: “Гэта палітычная расправа над прафсаюзнымі лідарамі” Відэа

2018 2018-08-20T15:27:54+0300 2018-08-20T15:30:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajyz-sud-13-08-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі каля будынку Дома правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна".

Алесь Бяляцкі каля будынку Дома правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна".

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі ўважліва сочыць за падзеямі вакол “справы прафсаюзаў”, часта наведвае судовыя паседжанні, дзе разглядаецца крымінальная справа лідэраў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Праваабаронца перакананы, што рашэнне суда Савецкага раёна Мінска, якое абвесцяць 24 жніўня, не будзе аб’ектыўным і справядлівым. Па ягоных словах,  гэта  “фактычна палітычная расправа над прафсаюзнымі лідарамі.”

“Той вырак, які прапануе суду пракурор, пераўтварае Фядыніча і Комліка ў закілзаных коней, якія ходзяць з путамі на нагах. Бо што такое “хатняя хімія”? Гэта жорсткі рэжым, кантроль і назіранне за асуджанымі напрацягу ўсяго тэрміну. Такія ўмовы пазбаўляюць магчымасці праводзіць нармальную грамадскую працу, падтрымліваць кантакты са сваімі партнёрамі за мяжой і абмяжоўвае іх грамадскую актыўнасць”, адзначае праваабаронца.

Варта адзначыць, што аналагічная крымінальная справа была ўзбуджаная ў 2011 годзе ў дачыненні і да самога Алеся Бяляцкага, што адназначна было расцэнена праваабарончай і міжнароднай супольнасцю як пераслед за яго шматгадовую праваабарончую дзейнасць.

Бяляцкі пра “справу прафсаюзаў”: “Гэта палітычная расправа над прафсаюзнымі лідарамі”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства