viasna on patreon

“Справа прафсаюзаў”: працяг праслушкі і вынікі пракурорскай праверкі Фота Дакумент Дапоўнена

2018 2018-08-15T08:43:58+0300 2018-08-15T17:06:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuz-sud-14-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна".

Суд па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна".

Пасля двухдзённага перапынку суд Савецкага раёна Мінска 15 жніўня працягвае разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.  Ім прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Працэс вядзе суддзя Марына Фёдарава.

Маніторынг судовага паседжання ажыццяўляюць праваабаронцы і назіральнікі ад прафсаюзных арганізацый.

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў першы дзень.  

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў другі дзень.  

Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт сведак і праслухоўванне тэлефонаў.

Суд па “справе прафсаюзаў”: што не сказаў супрацоўнік ДФР? 

Суд па “справе прафсаюзаў”: непераканаўчая доказная база і палова тома ананімак 

Суд па "справе прафсаюзаў": што пачуем у панядзелак?

Суд па “справе прафсаюзаў”: пра афіцыйныя запыты Літве, Швецыі, Даніі 

Суд па “справе прафсаюзаў”: паўторны выклік сведкаў і таямнічы буран 

Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка

Пракурор па "справе прафсаюзаў": "Спагнаць з Фядыніча і Комліка 22 867.10 рублёў" 

Суд па “справе прафсаюзаў”: суддзя бярэ тайм-аут

 Суд па

У судовай залі больш за 40 чалавек. Прысутнічаюць праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Васіль Завадзкі, Барыс Бухель, актывісты прафсаюзу РЭП з Бабруйску, Баранавічаў, Гомеля, Воршы, грамадзкія актывісты, прадстаўнікі амбасадаў.

Суд працягвае вывучэнне рэчавых доказаў. Называюць выпіску з банка SEB за 31 снежня 2011 г.

Гэтую выпіску атрымалі ў верасні 2016 г. На іх бачна залічэнне і зняцце грошай. Лацінкай пазначана прозвішча Комлік.

Пракурор Вадзім Казей упэўнена зачытвае "банкаўскія выпіскі" на літоўскай мове. Абаронца выказала пярэчанне:

"Высокі суд, тут увогуле няма рускай мовы! Як можна ў такой вольнай форме інтэрпрэтаваць гэтыя дакументы? Кажаце, што дакумент на літоўскай мове. Як мы можам, не валодаючы мовай казаць пра гэта?"

Суддзя прыняла пярэчанні адваката.

Пракурор працягвае пералічваць сумы, якія паступілі і зняты з банкаўскага рахунку.  Доўгі спіс..11 кастрычніка 2011 г. паступленне 10 тысяч еўра, 20 кастрычніка 2011 г. зняцце грошай Комлікам і г.д. Фігуруе назва банка прафсаюза 3F. Гучыць агульная сума - 140 тысяч еўра. Комлік зрабіў заўвагу: "Яны не выглядаюць як цэльны дакумент. Яны нават розным колерам вылучаны".

Пракурор задае пытанне Фядынічу і Комліку, як яны могуць пракаментаваць вывучаныя рэчавыя доказы.

"Мы гэтыя паперы  бачылі падчас следства. Назва прафсаюза і юрыдычны адрас, які пазначаны ў гэтых дакументах, не адпавядае рэчаіснасці. Там пазначаны адрас: Ясінская, д.9. Прафсаюз заўсёды знаходзіўся па адрасу Кульман,4. Тое, што праглядзелі, не можа служыць ніякімі доказамі для падцвярджэння нашай віны. Аб якой доказнай базе можна казаць увогуле, калі яны пярэчаць адзін аднаму?"

Комлік тлумачыць:

"Амон, аўтазакі, рамкі па дадзенай крымінальнай справе падцверджвае, што асноўная версія, што прафсаюз фінансаваў тэрарыстычнай арганізацыю. Гэтую паперу я не лічу сапраўднай, пры вывучэнні нават увагу ёй не прыдаў"

Гучаць вынікі пракурорскай праверкі па заявах сведкаў аб ціску з боку следства. Суддзя па праверцы паведаміла, што ніякіх парушэнняў не выяўлена. Пракурор зачытвае дакумент ад 14 жніўня 2018 г. Праверкай устаноўлена, што падчас следства на сведкаў Герасіменка, Есіповіч, Белякова, Грынцевіч не аказываўся псіхалагічны ціск дазнавацелямі УДФР.

Падчас праверкі была дапытаная сведка Юля Юхнавец, якая сказала, што допыт праходзіў у межах закона. Дапыталі Пахабава, які таксама сказаў, што ніякага ціску падчас допытаў не было. Наконт іншых яму не вядома.

Намеснік амбасадара Чэхіі Павел Бучак у судзе па «справе прафсаюзаў”. Фота: ПЦ “Вясна”.
Намеснік амбасадара Чэхіі Павел Бучак у судзе па «справе прафсаюзаў”. Фота: ПЦ “Вясна”.

Есіповіч паказала, што псіхалагічны ціск выяўляўся ў фразах дазнавацелей: "Канвой выклікаць?" і "Я яшчэ не дапытаў" .

Герасіменка паказаў, што на яго аказваўся псіхалагічны ціск фразамі: "Ну што, яшчэ не колецца? Калі не скажаш, то на іншым месцы будзеш ... Жыруе? Канвой яшчэ не сышоў?"

А ў цэлым, ніякага ціску не было. Падтрымлівае паказанні, дадзеныя 31 ліпеня 2018 г. у судзе.

Шчукін даў паказанні, што яго дапытваў Дзмітрыеў. На яго не павышалі голас. Ціск выражаўся ў тым, што яму паведамілі, што іншыя асобы паказалі на яго, нібы ён правозіў грошы. Ён змяніў паказанні, таму што паразмаўляў з іншымі сведкамі, а таксама з юрыстам РЭП. Грынцевіч. Ёй паведамілі дазнавацелі, што яна злачынца. І калі яна не раскажа, то будзе ў іншым статусе. Апазнаць супрацоўнікаў УДФр яна не можа і дадзеных іх не ведае. Амаль усе сведкі паведамлялі следчаму Краўсу, што на іх быў аказаны псіхалагічны ціск, але ён не звярнуў увагу. Прапанавалі Герасіменка, Грынцевіч, Есіповіч прайсці паліграф на праўдзівасць таго, ці аказваўся на іх псіхалагічны ціск, яны адмовіліся.

Гэтак жа ў праверцы ёсць паказанні следчага СК Крауса. “Усё было ў рамках закона, правы растлумачыў, усе самі пагадзіліся з тым, што напісана ў пратаколе. Некаторыя толькі прасілі зрабіць "карэктыроўкі сваіх паказанняў, дадзеных у УДФР".

Дазнавацелі УДФР Дзмітрыеў, Кумагерчык і іншыя далі паказанні, што ніякі псіхалагічны ціск не аказываўся.

Герасіменка, Грынцэвіч, Есіповіч неаднаразова тэлефанаваліся ў чэрвені-ліпені 2018 г. Фядыніч вёў інструктаж, як завесці ў зман органы следства, а таксама займаўся пошукам ім адвакатаў. (Выходзіць, што дагэтуль Фядыніч на праслушцы?)

Вынік праверкі: "Ціск на сведак не ўстаноўлены". З заявамі ніхто не звяртаўся. Дзеянні службовых асоб у рамках закона. А вось дзеянні юрыста Юрыя Белякова яшчэ трэба ацаніць, але ён пакуль не ў краіне. Крымінальную справу аб псіхалагічным уздзеянні заводзіць ня будуць.

Наконт юрыста РЭП Юрыя  Белякова заявілі, што матэрыялы пра ягоныя дзеянні будуць выдзеленыя ў асобную вытворчасць.

Белякоў прыслаў інструкцыю Юхнавец. Інструкцыя "Як даваць паказанні ў судзе". Там пра арт. 27 Канстытуцыі, пра правы сведкаў і вытрымкі з Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Праслушка Генадзя Фядыніча: “З 31 ліпеня па  9 жніўня 2018 г. праведзена аператыўна-пошукавае следства. Некаторыя дадзеныя запісаны".

А (Алег): "Адвакаты з імі размаўлялі? Рыхтавалі іх?"

Фядыніч: "Ну канешне! А што толку? Яны як у кіно! Прыходзяць і ўсё забываюць!"

Комлік: "Трэба, каб яны напісалі свае выступы на паперы, як Смірнова!"

Фядыніч: "Яны будуць правакаваць іх на нейкія паказанні, каб была хоць нейкая доказная база".

Доўгая размова пра катаванні, пра псіхалагічны ціск, пра "правільныя адказы".

Праслушка за 9 жніўня:

Надзея Есіповіч: "Ой, што рабіць, гавары?"

Фядыніч: "Нічога, шукаем адваката! Чаго вы пойдзеце без адваката ў Пракуратуру?"

Есіповіч: "А чаго мне хвалявацца?"

Есіповіч: "Дык я пайду адчыняць! Бо нехта пад дзвярыма топчацца! "

Фядыніч: "Толькі не хвалюйцеся, як у судзе! Гавары праўду".

Есіповіч: "Так нічога мне не давалі! Што мне давалі?"

.............................................

Фядыніч: "Ты хоць умыйся, перакусі! І не адчыняй нікому пакуль".

Есіповіч: "Міліцыянт сказаў, што ўзламаюць дзверы".

Фядыніч: "Не ўзламаюць! Чакай адваката"....

Размова з Мікалаем Зіміным:

Фядыніч: "Снежане скажы, каб чакала адваката!"

Зімін паведаміў, што Снежану вязуць у пракуратуру г.Мінска

Зноў з Есіповіч размова: "Я ўжо паехала без адваката! Еду ў машыне! Ён (адвакат. Рэд.) сказаў, што не можа".

Фядыніч: "Слухай мяне! Без адваката ніякіх!

Фядыніч кажа Зіміну, каб той перадаў Сняжане, каб яна адмовілася гаварыць без адвакатаў!

Скончана агучка тэлефонных размоваў.

Грамадскі актывіст Вацлаў Арэшка ў судзе па “справе прафсаюзаў”. Фота: ПЦ “Вясна”.
Грамадскі актывіст Вацлаў Арэшка ў судзе па “справе прафсаюзаў”. Фота: ПЦ “Вясна”.

Фядыніч кажа пракурору:

"Якім чынам ажыццяўляеццца гэтая праслушка і на падставе чаго?! Я пакуль на волі і кіраўнік прафсаюза. Гэтая размова з бухгалтэркай Генрыхаўнай... Вы не мелі права  зачытваць іх увогуле! За кожным у 7 раніцы прыйшлі па 4 чалавекі! Вы кажаце, што няма ціску, але тут жа пярэчыце гэтаму! Нельга было іх па-іншаму выклікаць? І мы будзем тлумачыць людзям, як весці сябе, іх права і абавязкі, падчас затрыманняў і допытаў! Яны не ведаюць гэтага, неадукаванасць, а вы гэтым карыстаецеся!"

Пракурор: "З якіх крыніц вы зрабілі высновы аб псіхалагічным ціску?"

Фядыніч: "З такіх, якіх і вы!"

Пракурор пытаецца пра інструкцыю.

Фядыніч: "У інтэрнэце іх шмат! Добра было б, калі б і вы такую інструкцыю зрабілі, гэта было б правільна ў адносінах да людзей".

Кажа, што не чакаў іншых вынікаў праверкі пракуратуры.

Комлік заяўляе: "Пытанне ў чым? Вынікі праверкі былі зразумелы з першай хвіліны такога даручэння..."

Далей уздымае пытанне аб паклёпе на іх.

Пра прыпісаную маёмасць: "Гэта кошт праверкам пракуратуры і яе паперам".

Зала апладзіруе.

Фядыніч: "Праслушка здабытая з парушэннем закона і не мае ніякай моцы".

Суддзя Фёдарава абвяшчае перапынак да 9 гадзін 17 жніўня.


Генадзь Фядыніч быў затрыманы 2 жніўня 2017 года. На яго кватэры і па месцы працы адбыліся ператрусы, канфіскаваныя носьбіты інфармацыі, дакументы. На офіс арганізацыі накладзены арышт.  Пазней Фядыніч быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе за межы краіны.

Крымінальная справа таксама ўзбуджаная ў дачыненні да Ігара Комліка, галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП. Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правялі ператрусы дома ў Ігара Комліка, Генадзя Фядыніча і Наталлі Пічужкінай, а таксама ў офісе прафсаюза РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Канфіскаваныя камп’ютарная тэхніка і фінансавыя дакументы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі  Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у ходзе праверкі ў межах узбуджанай крымінальнай справы ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў».

Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году па 2 кастрычніка 2017 году. Яго таксама вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі, якую распаўсюдзіў Следчы камітэт, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

        Што вядома па “Справе прафсаюзаў”? 

  • Следства доўжылася амаль год. Яго працягвалі некалькі разоў: 13 снежня 2017 года, 2 лютага і 2 траўня 2018 года. Мяняўся і павялічваўся склад следчай групы.
  • За гэты час былі дапытаныя больш за 800 сябраў незалежнага прафсаюза РЭП.
  • Крымінальная справа налічвае 11 тамоў.
  • 8 траўня Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ). 

У падтрымку лідэраў прафсаюза РЭП выступілі з сумеснай заявай шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў,  іншыя міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі.

Варта адзначыць, што аналагічная крымінальная справа была ўзбуджаная ў 2011 годзе ў дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, што адназначна было расцэнена праваабарончай і міжнароднай супольнасцю як пераслед за яго шматгадовую праваабарончую дзейнасць.

“Справа прафсаюзаў”: працяг праслушкі і вынікі пракурорскай праверкі

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства