Сведак па "справе прафсаюзаў", якія заявілі пра ціск на іх падчас следства, забрала міліцыя Дапоўнена

2018 2018-08-09T11:00:44+0300 2018-08-09T11:25:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/genprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Рана раніцай 9 жніўня (каля 8 гадзін) міліцыя прыйшла да кожнага сведкі "справы прафсаюзаў", якія ў судзе адмовіліся ад сваіх паказанняў, дадзеных следства, перадае praca-by.info. Міліцыя з'явілася, каб даставіць сведак на допыт у пракуратуру.

Ні ў кога не было магчымасці нават выклікаць адваката або звярнуцца за іншай абаронай. Яны паспелі толькі паведаміць пра візіт супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Прафсаюзу РЭП вядома прынамсі пра трох затрыманых. Паводле інфармацыі прафсаюзу РЭП, адзін са сведкаў спачатку адмовіўся адчыняць дзверы, на што міліцыя заявіла, што будзе яе ламаць. Дзверы прыйшлося адкрыць. Зараз сувязі са сведкамі няма.

Раней суд даручыў Генеральнай пракуратуры правесці праверку, ці адбывалаўся ціск на сведкаў падчас следства, пра што яны заявілі падчас судовага паседжання. Як мяркуецца, грунтуючыся на гэтым даручэнні суддзі, сведкі знаходзяцца ў Генеральнай пракуратуры.

"Так, людзей сапраўды прэвентыўна прывезлі ў пракуратуру Мінска. Без позваў, без нічога, - пракаментаваў «Салідарнасці» сітуацыю кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч за некалькі хвілін да пачатку чарговага дня суда. - Проста забралі і павезлі: каго ўчастковы, каго людзі ў цывільным. Паводле маёй інфармацыі ў пракуратуру даставілі трох чалавек - Герасіменка, Есіповіч і Грынцэвіч. Справа ў тым, што яны адмовіліся ад сваіх першапачатковых паказанняў, таму суд пастанавіў, каб пракуратура апытала іх на прадмет, які ціск на іх быў аказаны дазнавальнікамі", - пракаментаваў сітуацыю ён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства