Мікалаю Дзядку прысудзілі штраф у 10 базавых, Марфе Рабковай - на адну базавую больш Дапоўнена

2018 2018-07-12T13:53:16+0300 2018-07-13T11:30:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziadok_miloka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Праваабаронцам ПЦ "Вясна" стала вядома, што затрымалі былога палітвязня Мікалая Дзядка. Па папярэдняй інфармацыі, яго судзяць у судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска па арт. 17.10 КаАП - "Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі". 

Па інфармацыі "Новага часу", дзе Мікалай Дзядок працуе журналістам, яго затрымалі ў 9:40 12 ліпеня, калі ён рухаўся на суд Зміцера Галко. У затрыманні ўдзельнічаў АМАП. Падставай для абвінавачвання сталі публікацыі актывіста ў фейсбуку.

Нагадаем, Мікалай Дзядок 30 чэрвеня ўдзельнічаў у нефармальнай анархісцкай сустрэчы ў лесе пад Крупкамі, якая была жорстка разагнаная спецназам. Сам Мікола правёў пяць гадзінаў пад дажджом з рукамі, закутымі ў кайданкі.

Пазней Мікалай Дзядок накіраваў скаргу ў Крупскі раённы аддзел Следчага камітэту з нагоды перавышэння супрацоўнікамі САХРа і ГУБАЗіК сваіх службовых паўнамоцтваў падчас затрымання анархістаў 30 чэрвеня ля Крупак.

Акрамя таго, у судзе Фрунзенскага раёна апынулася і актывістка Марфа Рабкова. Яе судзяць па ч.2 арт. 17.11 КаАП - "Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць". Суддзя Марыя Ярохіна вінаваціць яе за размяшчэнне фотаздымка з шапкай "Class War" на старонцы ў сацсетцы. Выявы з такім надпісам незалежна ад носьбіта інфармацыі і розных варыянтаў шрыфтавога выканання былі ўнесеныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў рашэннем суда Цэнтральнага раёна г. Мінска 12 сакавіка 2018 года. 

Учора супрацоўнік РУУС Фрунзенскага раёна Аляксандр Куранкоў праманіторыў старонку актывісткі ўкантакце. Каля 12 гадзінаў дня дзяўчыну затрымалі чатыры амапаўцы на прыпынку ў Гатава, калі яна ехала з сабачага прытулку, дзе валанцёрыць. Таксама вядома, што ўчора ў яе пад домам і каля працы з 9 да 16 гадзінаў пільнавалі людзі ў цывільным. 

У судзе Марфа Рабкова заявіла, што здымкі былі змешчаныя на старонцы раней, чым яны патрапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Калі б яна ведала пра рашэнне суда, то выдаліла бы здымкі са сваёй старонкі.  

Аднак, Марыя Ярохіна палічыла дзяўчыну вінаватай і аштрафавала яе на 11 базавых велічынь. 

Стала вядома, што Мікалая Дзядка таксама прысудзілі да штрафа ў памеры 10 базавых велічынь. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства