viasna on patreon

У Мінску за дзень журналістаў аштрафавалі адразу шэсць разоў

2018 2018-05-08T12:57:00+0300 2018-05-08T13:00:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_borozenko_belsat_20170803_tutby_brush_phsl_-img_0330.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: tut.by

Фота: tut.by

Па інфармацыі БАЖ, 7 траўня суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разглядзеў шэсць адміністрацыйных спраў супраць журналістаў "Белсат" па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Суддзя Вікторыя Шабуня пакарала журналістаў Любоў Лунёву і Сяргея Краўчука за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі штрафамі па 35 базавых велічыняў кожнага.

Справа будавалася на паказаннях супрацоўніка міліцыі Дзмітрыя Шантыра. Ён заявіў, што бачыў, як журналісты 13 сакавіка бралі інтэрв’ю падчас адкрыцця памятнага знака заснавальнікам БНР.

Адметна, што сюжэт, у вырабе якога абвінавацілі журналістаў, наогул у эфір не выходзіў.

Суддзя Вікторыя Шабуня на абурэнне падсудных адказала:

“А вас і не вінавацяць у распаўсюдзе прадукцыі СМІ, толькі ў яе вырабе”.

У гэты ж дзень суддзя Шабуня судзіла Марыю Арцыбашаву і зноў Сяргея Краўчука. У выніку журналістаў таксама аштрафавалі: Арцыбашаву — на 30 базавых велічыняў, а Краўчука (другі раз за дзень) — на 35 базавых.

Таксама ў суддзе Цэнтральнага раёна г. Мінска суддзя Іван Касцян пакараў штрафамі за супрацоўніцтва з “Белсатам” Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) і Ірыну Арахоўскую па 35 і 20 базавых велічыняў адпаведна.

Агульная сума штрафаў журналістам за дзень склала 190 базавых велічыняў (4 655 рублёў).

Ад самага пачатку Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць пераслед калег па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконным. 

Да пазіцыі БАЖ неаднаразова далучалася міжнародная журналісцкая супольнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства