viasna on patreon

Amnesty International: Беларусь застаецца апошнім катам Еўропы

2018 2018-04-12T12:10:27+0300 2018-04-12T12:42:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnesty_international-banner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала  12 красавіка штогадовы даклад «Смяротныя прысуды і пакаранні смерцю». По дадзеных арганізацыі, у 2017 годзе часцей за ўсё пазбаўлялі жыцця ў Іране, Сірыі, Іраку і Пакістане.

У 2017 годзе Amnesty International зафіксавала як мінімум 993 пакаранні ў 23 краінах, што на 4% менш, чым ў 2016 (1 032 пакаранняў смерцю) і на 39% менш, чым у 2015 (калі арганізацыя паведаміла аб правядзенні 1634 пакаранняў смерцю, рэкорднай колькасці з 1989 года).

Аднак гэтыя лічбы не ўключаюць у сябе тысячы смяротных прысудаў і пакаранняў смерцю, якія, як лічыць Amnesty International, былі вынесеныя і прыведзеныя ў выкананне ў Кітаі, дзе дадзеныя аб смяротнай кары, па-ранейшаму, з'яўляюцца дзяржаўнай таямніцай.

Даклад утрымлівае раздзел, які тычыцца сітуацыі са смяротным пакараннем ў Беларусі

“Беларускія ўлады не прадэманстравалі ніякага намеру адмовіцца ад прымянення смяротнага пакарання ці змякчыць практыку тайнага прывядзенне смяротных прысудаў у выкананне, якая актыўна выкарыстоўваецца ў краіне. У мінулым годзе ў краіне былі пакараны смерцю два чалавекі (у 2016 годзе - чатыры) і былі вынесеныя чатыры смяротныя прысуды.

У красавіку 2017 года ў сваім дакладзе Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі падкрэсліў, што адсутнасць у Беларусі справядлівага судовага разбіральніцтва і незалежнасці судовай улады робіць вынясенне смяротных прысудаў у вышэйшай ступені спрэчным. Ён таксама адзначыў, што адмова дзяржавы прадастаўляць сем'ям пакараных якіх-небудзь падрабязнасцяў пра абставіны пакарання і месцы пахавання іх родных «прыраўноўваецца да катаванняў», - паведамляецца ў дакладзе Amnesty International.

Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіяй, якая працягвае выносіць і прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства