viasna on patreon

Мікалай Логвінаў – чарговы адлічаны актывіст

2017 2017-07-12T08:51:50+0300 2017-07-12T09:00:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logvinau-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст "Моладзі БНФ" Мікалай Логвінаў.

Актывіст "Моладзі БНФ" Мікалай Логвінаў.

Актывіста “Моладзі БНФ” Мікалая Логвінава адлічылі з Мінскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа. Загад, са шматлікімі парушэннямі, падпісаў выконваючы абавязкі дырэктара каледжа В. Буневіч. Пра гэта 11 ліпеня ў twitter паведаміла суполка Задзіночання беларускіх студэнтаў.

Сёння Логвінаў Мікалай @kolorgmbnf даведаўся, што яго адлічылі з калледжу нібыта за запазычанасці. Са шматлікімі парушэннямі ў загадзе.

ЗБС

Такім чынам, Мікалай Логвінаў папоўніў спіс актывістаў, якія за ўдзел у сакавіцкіх акцыях пратэсту падвергліся рэпрэсіям з боку кіраўніцтва навучальных устаноў і былі адлічаныя.

Мікалай Логвінаў быў затрыманы ў Мінску 14 сакавіка разам з Мікітам Краснакуцкім супрацоўнікамі міліцыі. На актывістаў “Моладзі БНФ” склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 ч.1 КаАП – «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» і адвезлі ў суд Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Анастасія Папко пакарала Логвінава штрафам у памеры 5 базавых велічынь.

Нагадваем, на пляцоўцы Сhange.org размешчаная петыцыя “Дапамажыце беларускім студэнтам аднавіцца ва ўніверсітэтах”, якая заклікае за аднаўленне ў беларускіх універсітэтах студэнтаў, адлічаных за грамадска-палітычную актыўнасць. Апошнія адлічэнні звязаныя з удзелам студэнтаў у пратэстных акцыях, якія ў лютым і сакавіку 2017 года хваляй пракаціліся па Беларусі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства