viasna on patreon

Гісторыі адлічаных актывістаў: Юрый Лукашэвіч Відэа

2017 2017-07-11T14:01:18+0300 2017-07-11T14:16:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lukashevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч. Фота з Facebook

Старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч. Фота з Facebook

У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за сваю грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Сярод тых хто пацярпеў за свае погляды – студэнт 1 курса гістарычнага факультэта БДУ,  лідар «Моладзі БНФ» Юрый Лукашэвіч. У сакавіку, літаральна за адзін тыдзень яму вынеслі адразу дзве пісьмовыя вымовы за прагулы і на падставе гэтага адлічылі  з БДУ.

На Сhange.org размешчаная петыцыя “Дапамажыце беларускім студэнтам аднавіцца ва ўніверсітэтах”, якая заклікае за аднаўленне ў беларускіх універсітэтах студэнтаў, адлічаных за грамадска-палітычную актыўнасць. Апошнія адлічэнні звязаныя з удзелам студэнтаў у пратэстных акцыях, якія ў лютым і сакавіку 2017 года хваляй пракаціліся па Беларусі. Петыцыя адрасаваная міністру адукацыі Ігару Карпенку і пяці ўніверсітэцкім рэктарам - Сяргею Абламейку (БДУ), Аляксандру Жуку (БДПУ), Анатолю Сікорскаму (БДМУ), Ганне Сэндэр (БрДУ імя Пушкіна) і Канстанціну Бандарэнку (МДУ імя Куляшова).

Далучайцеся да кампаніі – падпішыце петыцыю!

Гісторыі адлічаных актывістаў: Юрый Лукашэвіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства