viasna on patreon

“Зачыстка” рэгіёнаў працягваецца Дапоўнена

2017 2017-03-28T14:11:42+0300 2017-03-29T09:22:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie-mil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У гарадах, дзе адбываліся ў апошні тыдзень акцыі пратэсту, супрацоўнікі міліцыі працягваюць затрымліваць удзельнікаў акцый і складаюць пратаколы правапарушэнняў.

Баранавічы: Суддзя Аксана Копач прысудзіла  Аляксандру Шведу. Суддзя Аксана Копач прысудзіла яму штраф у памеры 10 б.в. па арт. ч.1 арт. 23.34 КаАП. Перад гэты ён правёў 3 сутак у ізалятары.

Маладзечна. Прыкладна а 13-15 супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага блогера Руслана Кісялёва. Цяпер ён не выходзіць на сувязь. Таксама прыкладна з 10 раніцы перастаў выходзіць на сувязь прадстаўнік БХК у Маладзечна Эдвард Баланчук, які пайшоў у РАУС па позве ў якасьці асобы, ў дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Як стала вядома, учора пасля 16-00 быў асуджаны прадстаўнік БХК ў Маладэчне Эдвард Баланчук на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 10 сакавіка.

Магілёў. Актывіста БНФ Аляксандра Страха, які быў актыўным выступоўцам на акцыі ў Магілёве 15 сакавіка, суд Ленінскага раёна пакараў штрафам у памеры 7 базавых велічынь за парушэнне ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

Орша. Раніцай 28 сакавіка супрацоўнікі міліцыі забралі з дому Юрыя Канышку, 72 – гадовага іваліда, верагодна за ўдзел у акцыі пратэсту 26 сакавіка. Зараз складаецца пратакол правапарушэння. Стала вядома, што пенсіянера за ўдзел у акцыі пакаралі штрафам у памеры 5 базавых велічынь, прычым, у адрозненне ад папярэдніх працэсаў, у судзе дэманстравалася відэа з месца падзей і з'явіліся сведкі з боку апбвінавачвання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства