viasna on patreon

Затрыманым на Фабрыцыўса даюць суткі Дапоўнена

2017 2017-03-25T10:43:00+0300 2017-03-25T23:50:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_zialionya-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне на офісе партыі па Фабрыцыуса, 4, у Мінску.

Затрыманне на офісе партыі па Фабрыцыуса, 4, у Мінску.

Як стала вядома, затрыманых маладых людзей 24 сакавіка на вул. Фабрыцыўса, 4, дзе праходзіў сбор рэчаў для адміністрацыйна арыштаваных пасля Маршу недармаедаў 15 сакавіка, даставілі ў суд Маскоўскага раёна. 

Усіх вінавацяць па арт. 17.1 "Дробнае хуліганства". Вядома, што шмат да каго з затрыманых увечары прыходзілі з аглядамі і вобшукамі. 

У судзе справы размеркаваныя ўжо па суддзях, аднак грамадзян пакуль у будынак суда не пускаюць.

Агулам у суд прывезлі 10 чалавек. Cтала вядома, што Хрысціну Чарняўскую асудзілі на 15 сутак арышту, Дар'ю Л. - да 12 сутак, Алесю А. - да 14 сутак, Ганне С. - 12 сутак, Марк Э. - 15 сутак, Патапаў - 12 сутак. Гісторыка Уладзіміра Валодзіна асудзілі на 14 сутак арышту. Таксама асуджаныя Малашкоў і Немік

У суд Савецкага раёна даставілі грамадзянку Польшчы Дароту Новак, якую ўчора затрымалі разам з сяброўкай. Дзяўчыну асудзілі на 15 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства