viasna on patreon

48 праваабарончых арганізацый звярнуліся з адкрытым лістом да Лукашэнкі

2017 2017-03-23T13:17:45+0300 2017-03-23T14:23:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/libereco_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце праваабарончай арганізацыі «Libereco - Partnership for Human Rights» 23 сакавіка апублікаваны адкрыты ліст да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Паважаны спадар Прэзідэнт!

Мы, 48 ніжэйпадпісаных арганізацый з 24 краін, рашуча асуджаем хвалю затрыманняў і пераследу мірных дэманстрантаў, журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці, анархістаў і сяброў апазыцыйных партыяў у Беларусі.

Большасць затрыманняў і пераследаў звязаныя з удзелам у мірных акцыях пратэсту з патрабаваннем адмены Дэкрэта Прэзідэнта № 3, так званага “закона аб сацыяльных утрыманцах”, які ўводзіць збор з беспрацоўных у Беларусі. Дэкрэт № 3 абавязвае грамадзянаў працаваць пэўную колькасць дзён або аплаціць дзяржаве спецыяльны збор пад пагрозай арышту. Гэта супярэчыць арт. 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і парушае нормы міжнароднага права ў галіне правоў чалавека.

Паводле паведамленняў беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, па стане на 22 сакавіка 2017 года былі затрыманыя больш за 250 чалавек пачынаючы з 3 сакавіка 2017 года, у тым ліку, прынамсі 31 журналіст. Па меншай меры 110 чалавек былі прысуджаныя да 3-15 сутак адміністрацыйнага арышту. Многія з іх застаюцца ў зняволенні, у той час як іншыя падвяргаюцца розным формам пераследу.

Мы рашуча асуджаем той факт, што некалькі затрыманняў мірных дэманстрантаў у розных частках Беларусі былі праведзеныя з празмерным ужываннем сілы з боку супрацоўнікаў беларускіх праваахоўных органаў.

Некалькі беларускіх арганізацый абвясцілі намер правесці дэманстрацыю, якая пройдзе ў Мінску і ў іншых гарадах Беларусі 25 сакавіка 2017 г. Мы глыбока занепакоеныя фізічнай і псіхалагічнай бяспекай удзельнікаў гэтых маршаў пратэсту.

Мы заклікаем Вас як Прэзідэнта Беларусі:

- паважаць права на свабоду мірных сходаў і выказвання меркаванняў;

- забяспечыць адсутнасць перашкодаў для ажыццяўлення гэтых правоў у Беларусі, у тым ліку ў сувязі з запланаванай дэманстрацыяй 25 сакавіка 2017 года ў Мінску і ў іншых гарадах па ўсёй краіне;

- гарантаваць пры любых абставінах фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць усіх мірных дэманстрантаў на акцыі 25 сакавіка 2017 у Мінску, а таксама на ўсіх іншых мірных дэманстрацыях па ўсёй Беларусі;

- устрымлівацца ад празмернага прымянення сілы з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў 25 сакавіка 2017 у Мінску, а таксама на ўсіх іншых мірных дэманстрацыях па ўсёй Беларусі;

- забяспечыць права журналістаў у поўнай меры выконваць свае прафесійныя абавязкі, у тым ліку падчас мірных дэманстрацый;

- неадкладна і безумоўна вызваліць усіх дэманстрантаў, журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і прадстаўнікоў апазіцыі, якія былі затрыманыя ў сувязі з бягучай хваляй дэманстрацый выключна за мірнае ажыццяўленне свайго права на свабоду сходаў і выказвання меркаванняў;

- устрымлівацца ад прэвентыўных затрыманняў журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці, анархістаў і актывістаў апазіцыі;

- неадкладна спыніць пераслед, прыгнёт і запалохванне тых, хто ажыццяўляе сваё права на свабоду сходаў, выказвання меркаванняў і асацыяцый, і забяспечыць гэтыя правы для ўсіх грамадзянаў Беларусі;

- адмяніць Дэкрэт Прэзідэнта № 3, паколькі ён парушае нормы міжнароднага права ў галіне правоў чалавека.

Падпісанты:

CIVICUS: Сусветны альянс за грамадзянскі ўдзел (Яханэсбург)

Crude Accountability (ЗША)

FIDH (Парыж)

Freedom Files (Расія / Польшча)

Humanrights.ch (Швейцарыя)

IRFS (Азербайджан)

JEF Europe: Маладыя еўрапейскія федэралісты (Брусэль)

Libereco - Партнёрства па правах чалавека (Швейцарыя / Германія)

Menschenrechte in Belarus e.V. (Германія)

NESEHNUTI - Незалежны экалагічна-сацыяльны рух (Чэхія)

Östgruppen - Шведская ініцыятыва ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека (Швецыя)

Promo-LEX (Малдова)

Албанскі Хельсінкскі камітэт (Албанія)

Аналітычны Цэнтр міжнацыянальнага супрацоўніцтва і кансультацый (Грузія)

Артыкул 19 (Вялікабрытанія)

Асацыяцыя УМДПЛ (Украіна)

Балгарскі Хельсінкскі камітэт (Балгарыя)

Бір Дуйно (Кыргызстан)

Грамадзянская Беларусь (Чэхія)

Дабрачынны фонд “Восток-SOS” (Украіна)

Індэкс цэнзуры (Вялікабрытанія)

Інстытут “Республіка” (Украіна)

Інстытут маніторынгу правоў чалавека (Літва)

Інфармацыйны цэнтр па правах чалавека (Украіна)

Казахстанскае міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванні законнасці (Казахстан)

Камітэт па абароне журналістаў (ЗША)

Македонскі Хельсінкскі камітэт (Македонія)

Маскоўская Хельсінкская група (Расія)

Міжнароднае партнёрства па правах чалавека (Бельгія)

Міжнародны мемарыял (Масква)

Нарвежскі Хельсінкскі камітэт (Нарвегія)

НДА “Абарона правоў без межаў” (Арменія)

Нямецка-рускі абмен (Германія)

Праваабарончы цэнтр “Поступ” (Украіна)

Рэпарцёры без межаў (Парыж)

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) (Жэнева)

Украінскі Хельсінкскі саюз па правах чалавека (Украіна)

Фонд “Общественный вердикт” (Расія)

Харкаўская праваабарончая група (Украіна)

Харкаўскі абласны фонд “Грамадская альтэрнатыва” (Украіна)

Хельсінкскі Камітэт Арменіі (Арменія)

Хельсінкскі камітэт Нідэрландаў (Нідэрланды)

Хельсінкскі камітэт па правах чалавека ў Сербіі (Сербія)

Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча)

Цэнтр грамадзянскіх свабод (Украіна)

Цэнтр па правах чалавека (Азербайджан)

Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека (Расія)

Швейцарскі Хельсінкскі камітэт (Швейцарыя)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства