viasna on patreon

Затрыманні і суды ў Мінску Дапоўнена

2017 2017-03-23T18:40:00+0300 2017-03-24T09:22:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shumchanka-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Шумчанка.

Анатоль Шумчанка.

У Мінску затрыманыя лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка і Алесь Лагвінец. Пра гэта ён напісаў у Facebook.

Па інфармацыі “Еўрарадыё” , Шумчанка знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС. У чым яго вінавацяць, пакуль невядома. Шумчанка — кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва".

Як вядома, 25 сакавіка ў Мінску мусіць адбыцца вулічная акцыя, прысвечаная Дню Волі. Па ўсёй Беларусі праходзяць затрыманні актывістаў дэмакратычнага руху.

Апоўдні стала вядома пра затрыманне былога намесніка старшыні руху «За свабоду» Алеся Лагвінца. Яго разам з сынам забралі каля хаты і адвезлі на мінім мікрааўтобусе з нумарам 93-28 НІ 7. Пазней сына адпусцілі. Ён паведаміў у сацыяльных сетках, што Алеся пры затрыманні збілі. Лагвінца старэйшага скруцілі, разьбілі яму твар. Яго сына спачатку закавалі ў кайданкі, але пасьля праверкі торбы і тэлефона адпусьцілі, сказаўшы, што «ёсьць загад браць толькі Алеся Лагвінца».

Стала вядома, што Шумчанку і Лагвінца вязуць у суд Маскоўскага раёна Мінска.

Затрыманы 23 сакавіка ў Менску былы намеснік старшыні руху „За Свабоду” Алесь Лагвінец шпіталізаваны са страсеннем мозгу, чэрапна-мазгавой траўмай і закрытым пераломам носа, паведаміў яго сын Антон у сацыяльнай сетцы „Фэйсбук”.

Затрыманне Алеся Лагвінца.

Затрыманы абаронца Курапатаў Раман Васільеў. Жонка затрыманага Кася Васільева паведамляе, што яго з дому забіраюць «людзі ў цывільным», прад’явілі ордэр на ператрус, піша Радыё Свабода.

Стала вядома, што затрыманы намеснік старшыні Аб'яднаннай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў. Пра гэта паведаміў чалавек, з якім Мікалай павінен быў сустрэцца сёння. Зараз тэлефон Мікалая Казлова недасяжны.

Затрыманы абаронца Курапатаў Уладзь Яроменак.

Яшчы адзін абаронца Курапатаў Зміцер Крэменецкі таксама затрыманы. Яго дзяўчына паехала высвятляць на падставе чаго адбылося затрыманне.

Стала вядома пра затрыманне актывіста Паўла Юхневіча. Яго затрымалі на выхадзе з працы. 

Таксама затрыманы Яўген Міхасюк. Па папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіцца ў Першамайскім РАУС. 

На дадзены момант невядома, дзе знаходзіцца студэнт БНТУ Іван Кавальчук. Яго тэлефон недаступны, а ў інтэрнаце, дзе ён жыве, адбыўся вобшук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства