viasna on patreon

Татальная “зачыстка” Гомеля: судзяць журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў Дапоўнена

2017 2017-03-17T15:29:00+0300 2017-03-17T17:39:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-sud-2017-03-17-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля.17 сакавіка 2017 года.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля.17 сакавіка 2017 года.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля сёння будуць разглядацца адміністрацыйныя справы за ўдзел у Маршы недармаедаў 19 лютага ў абласным цэнтры.

Судзяць праваабаронцаў Леаніда Судаленкі і Анатоля Паплаўнага, намесніка старшыні абласной філіі АГП Васіля Палякова, актывіста АГП Мікалая Пяшко, Андрэя Макарава, блогера Зміцера Сабурава, акывіста прафсаюза РЭП Андрэя Стрыжака,  Уладзімера Кацоры, Юрыя Глушакова, Барыса Анікеева. Усе суды пачнуцца ў другой палове дня, пасля 15 гадзін.

Праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка.


У судзе Гомельскага раёна  ў 14.30  судзяць журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову паводле артыкулу 23.34 КаАП («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве») у Рагачове. Ларысу судзіць старшыня суда Гомельскага раена Кавалевіч. Суддзя пастанавіла пакараць журналістку штрафам у памеры 7 базавых велічынь.

Старшыня суда Гомельскага раена Кавалевіч

Пачынаюцца суды з акцыі салідарнасці каля ўваходу ў будынак. Каб падтрымаць калегаў, на суд прыехалі праваабаронцы "Вясны" Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Сабралася каля 50-ці чалавек.

Першай разглядаецца справа Андрэя Макарава, якога вінавацяць у парушэнні ч.1 арт. 23.34 КаАП. Ён заявіў хадайніцтва, каб яго ў судзе прадстаўляў Леанід Судаленка. Суддзя Осіпава адхіляе хадайніцтва і выносіць прысуд - 25 базавых велічынь.

Ізноў жа суддзя Осіпава разглядае адміністрацыйную справу Уладзіміра Кацоры. Ён прызнае, што быў на акцыі і сказаў, што парушэнне ўжо прынятае незалежна ад складу суду. Пастанова - арышт на 12 сутак. Актывіста АГП Мікалая Пяшко суддзя Віктар Казачок пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічынь.

Суддзя Казачок разглядае справу Анатоля Паплаўнага.  Хадайніцтва праваабаронцы аб далучэнні да матэрыялаў справы Зварота Абсерваторыi па абароне праваабаронцаў з нагоды судоў над Леанідам Судаленкам і Анатолем Паплаўным задаволілі, а хадайніцтвы аб тым, каб весцi працэс па-беларуску, і прадстаўляць ягоныя інтарэсы ў судзе Леаніду Судаленку не прынялі. Пастанова - 10 сутак арышту. 

Суддзя Андрэй Кармановіч пакараў Андрэя Стрыжака арыштам на 10 сутак завочна. Андрэй на суд не з'явіўся.

Блогеру Зміцеру Сабураву таксама вынеслі арышт на 10 сутак. Суддзя - Аляксандр Піскуноў.

Барысу Анікееву суддзя Сяргей Кармановіч прысудзіў штраф - 25 базавых велічынь.

Леанід Судаленка пасля суду.

У 17 гадзін пачынаецца разгляд адміністрацыйная справы па ч.1 арт. 23.34 КаАП праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Суддзя Віктар Казачок выносіць самае нечаканае сёння рашэнне - абвясціць адміністрацыйнае папярэджанне.

Судзяць актывіста Васіля Палякова. Ён заявіў хадайніцтва аб прадстаўленні дзяжурнага (бясплатнага) адваката. Суддзя не дазваляе, кажа што не прадугледжана ПіКААП.  Кажа, што грамадскі парадак не парушаўся, таму няма складу правапарушэння. Пастанова - штраф 1 базавая велічыня.

На 1 базавую велічычыню аштрафавалі таксама і актывіста Юрыя Глушакова.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля.17 сакавіка 2017 года.

За арыштаванымі прыехаў міліцэйскі аўтамабіль.

За арыштаванымі прыехаў міліцэйскі аўтамабіль.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства