Ворша: Арышты працягваюцца
https://spring96.org/be/news/86277
2017
2017-03-17T09:00:38+0300
2017-03-17T09:00:38+0300
2017-03-17T09:02:17+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bulauka-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абраны старшынём аршанскай структуры свабоднага прафсаюза "РЭП" Аляксандар Булаўка 16 сакавіка быў арыштаваны за ўдзел у "Маршы недармаедаў".
Па інфармацыі сайта orsha.eu, да Аляксандра падыходзілі міліцыянты яшчэ тады калі ён на самім Маршы нёс сцяг прафсаюза "РЭП" - абяцалі пасадзіць, па словах Аляксандра. У выніку, не саджалі некаторы час. Але 16 чысла да яго прыйшлі два чалавекі ў міліцэйскай форме, якія забралі з кватэры Аляксандра. На працягу некалькіх гадзін пра лёс Аляксандра нічога не было вядома: яго мабільнік не адказваў, маці не ведала пра яго лёс, служба 102 казала, што ў іх таксама няма такога чалавека.
Праз некаторы час юрысты прафсаюза "РЭП" даведаліся, што Аляксандра таксама арыштавалі і пасадзілі на 12 сутак.