У Мінску затрымана і асуджана дзяўчына арыштаванага Вячаслава Касінерава

2017 2017-03-14T17:58:43+0300 2017-03-14T18:05:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasenka_maryna.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Насенка. Фота з яе акаўнта ў Фэйсбуку

Марына Насенка. Фота з яе акаўнта ў Фэйсбуку

Марына Насенка была затрыманая 14 сакавіка пад ЦІПам на Акрэсціна, куды несла перадачу для Вячаслава Касінерава, які адбывае 15-сутачны арышт за ўдзел у “Маршы абураных беларусаў” у Мінску 17 лютага.

Пасля затрымання Марыну Насенка даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе на яе склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП таксама за ўдзел у акцыі 17 лютага.

Як паведаміла “Вясне” маці Вячаслава Касінерава, пасля затрымання доўгі час Марыну нідзе не рэгістравалі, яна шукала дзяўчыну з 10:00 да 15:00. І толькі пасля таго, як жанчына патэлефанавала ў ГАМ Маскоўскага раёна і сказала, што будзе пісаць заяву пра знікненне чалавека, яны далі інфармацыю.

Адміністратыўную справу Марыны Насенка ў судзе Маскоўска раёна разглядала суддзя Вольга Лістраценка, якая пакарала дзяўчыну арыштам на 12 сутак. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства