viasna on patreon

У Брэсце актывістку Паліну Шарэнда-Панасюк пакаралі штрафам Дапоўнена

2017 2017-03-15T08:25:00+0300 2017-03-15T08:49:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palina_sharenda.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце 14 сакавіка знікла актыўная ўдзельніца акцый “недарамаедаў” Паліна Шарэнда-Панасюк. Цягам дня яна не выходзіла на сувязь са сваякамі, а каля 17-й гадзіны стала вядома, што Паліну даставілі ў суд Ленінскага раёна, дзе адбудзецца адміністратыўны працэс. 

Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк выступае падчас "Марша недармаедаў" у Брэсце 12 сакавіка

Пра раптоўнае знікненне Паліны праваабаронцам “Вясны” паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда, які таксама вымушана знаходзіца не дома. Жанчына а 9-й раніцы пайшла па сваіх справах і дагэтуль дадому не вярнулася. Ніякай інфармацыі пра яе месцазнаходжанне ў сваякоў не было, яе тэлефон быў заблакаваны.

Удзень на кватэру да Шарэндаў, дзе з двума малымі дзецьмі засталася маці Паліны, наведаліся супрацоўнік міліцыі і жанчына з органаў апекі. Яны сказалі, што хочуць паглядзець, як утрымліваюцца дзеці – маўляў, суседзі ім паведамілі, што у кватэры часта адбываюцца сваркі паміж мужам і жонкай.

Каментуючы гэта, Андрэй Шарэнда адзначыў, што ніякіх асаблівых сварак паміж ім і жонкай насамрэч няма. Ён расцэньвае гэты візіт як ціск на іх сям'ю за ўдзел у акцыях “дармаедаў”, якія праходзяць у Брэсце.

Нагадаем, што Андрэй Шарэнда быў затрыманы 3 сакавіка і асуджаны да адміністратыўнага штрафу ў 25 базавых велічынь за ўдзел у “Маршы недармаедаў”, які праходзіў у Брэсце 26 лютага. Напярэдадні і пасля акцыі “недарамаедаў” 12 сакавіка ля дома актывістаў пастаянна дзяжурыла машына. Пасля гэтай акцыі Паліну людзі праводзілі дадому, каб яна магла пазбегнуць затрымання, але супрацоўнікі міліцыі спрабавалі патрапіць у кватэру, дзе яна была адна з малымі дзецьмі. У іх гэта не атрымалася. 

Пазней стала вядома, што Паліна Панасюк атрымала штраф: 30 базавых велічынь па артыкуле 23.34 КаАП. Суддзя суда Ленінскага р-на г. Брэста - Алег Міранюк. Сведкамі выступілі супрацоўнікі ППС Кавалевіч Юрый, Масейка, Архіпаў Яраслаў і Чэпялевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства