viasna on patreon

Напярэдадні “Марша недармаедаў” у Оршы нейтралізуюць актывістаў і журналістаў Дапоўнена

2017 2017-03-12T10:45:06+0300 2017-03-12T17:58:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зранку 12 сакавіка ў Оршы праходзяць ператрусы ў актывістаў і журналістаў, якіх спрабуюць нейтралізаваць перад сённяшняй акцыяй.  

Ператрусы ідуць у актывіста сацыял-дэмакрата Канстанціна Анташкевіча і журналіста Беларускага Радыё Рацыя Арцёма Сізінцава. Да Сізінцава наведаліся два супрацоўнікі міліцыі, капітан Лаўрушкін і лейтэнант Шыбека з двума панятымі - шукаць "фальшывыя купюры". Пасля ператрусу журналіста дапытвалі.  

Старшыню гарадской арганізацыі АГП Валянціну Ігнаценка блакуюць дома: пасля 9-й раніцы сталі званіць і грукатаць у дзверы асобы ў цывільным у чорных шапачках. На пытанне суседа, які выйшаў даведацца, у чым справа, адказалі, што "прыйшлі ў госці", але не сказалі - да каго. 

Па адрасе, дзе прапісаны рэдактар рэгіянальнага сайту оrsha.eu Ігар Казмерчак, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Каля яго пад'езда дзяжурыць чорная машына.

Лідара рэгіянальнай арганізацыі "Гавары праўду" Ігара Грышанава затрымалі на запраўцы на рэмзаводзе. Даставілі ў аддзяленне міліцыі. Тэлефон актывіста недасяжны. 

Тым часам на вакзале супрацоўнікі Аршанскага УУС на транспарце затрымалі журналістаў Адар'ю Гуштын і Сяргея Гудзіліна, якія прыехалі з Мінску. Іх даставілі ў апорны пункт.

Міліцыя дзяжурыць і каля дома сябра Партыі БНФ Віталя Паўлава.

У Андрэеўшчыне, што на ўскрайку Оршы, з пастановай на ператрус прыйшлі ў кватэру да праваабаронцы Васіля Бераснева - прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта. Яго не было дома, толькі дзеці і ўнукі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства