viasna on patreon

Чарговая смерць у калоніі: хто вінаваты? Дакумент

2017 2017-01-23T09:59:27+0300 2017-01-23T10:00:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/glybokae-kalonia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Папраўчая калонія асобага рэжыму № 13 у горадзе Глыбокае. Фота ПЦ "Вясна".

Папраўчая калонія асобага рэжыму № 13 у горадзе Глыбокае. Фота ПЦ "Вясна".

«Беларускі дакументацыйны цэнтр» паведамляе пра чарговую смерць зняволенага ў папраўчай калоніі асобага рэжыму № 13 у горадзе Глыбокае. Паведле інфармацыі, змешчанай на сайце Цэнтра, 4 студзеня асуджаны жыхар Жлобіна Валянцін Пішчалаў, 1986 года нараджэння, памёр у машыне «хуткай дапамогі», якая была выкліканая ў калонію, каб даставіць хворага ў шпіталь. Згодна з «Заявай аб смерці асобы, якая памёрла ў месцах пазбаўленьня волі», прычына смерці: вострая сардэчна-сасудзістая недастатковасць.

 

 

Аднак, як стала вядома яго маці, сын захварэў яшчэ 23 снежня 2016 года. У яго была тэмпература 39 градусаў, але яму не толькі не аказвалі медыцынскай дапамогі, але і адпраўлялі хворага на працу на пілараму. Апроч гэтага стала вядома, што Пішчалава з невядомай прычыны павезлі за 150 км з г. Глыбокае ў г. Жодзіна, а не ў мясцовы шпіталь.

БДЦ таксама піша аб тым, што “ўзровень медыцыны ў месцах пазбаўлення волі застаецца нізкім, але куды часцей смерць зняволеных надыходзіць не ад немагчымасці аказаць ім своечасовую дапамогу (так як, пры неабходнасці, яна можа быць аказана ў звычайных бальніцах), а ад абыякавасці адміністрацыі устаноў і медыцынскіх работнікаў. Сярод ахоўнікаў нават ходзіць своеасаблівы цынічны жарт: «Нам прасцей спісаць мёртвага зэка, чым мёртвую вартавыя сабаку».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства