viasna on patreon

50 базавых за ўшанаванне нацыянальных традыцый

2016 2016-12-07T08:20:00+0300 2016-12-07T09:08:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/meh-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Мех у судзе. Фота: brestspring.com/

Аляксандр Мех у судзе. Фота: brestspring.com/

6 снежня завершыўся суд над грамадскім актывістам з Кобрына Аляксандрам Мехам. На пачатку пасяджэння Аляксандар Мех яшчэ раз выказаў нязгоду з абвінавачваннем: “Ушанаванне памяці продкаў не з’яўляецца правапарушэннем. Пратакол таксама складзены з парушэннямі…”

Па інфармацыі Берасцейскай Вясны", за ўдзел грамадскага актывіста ў мерапрыемствах па ўшанаванню памяці герояў паўстання Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы, быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па ч. 3 арт. 23.34 КаАП “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”.

Суддзя суда Кобрынскага раёна Пятро Цімашэнка агучыў загадзя падрыхтаваную пастанову: “Суд пастанавіў прысудзіць Аляксандру Меху штраф ў памеры 50 базавых велічынь…”

“Сам пратакол правапарушэння, які я пабачыў праз 3 тыдні пасля дзяржаўнага свята, сам суд і яго пастанова – гэта мэтанакіраваны ціск ворагаў беларускай незалежнасці на ўсю грамадзянскую супольнасць, знявага нацыянальнай годнасці беларусаў”, - сказаў пасля суда Аляксандар Мех.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што гучны пераслед сведамых беларусаў мае на мэце запалохаць, зняважыць беларусаў, каб зламаць іх волю да супраціву, да абароны незалежнасці краіны. Прычым у знявагу нацыянальнага гонару ўцягнутыя супрацоўнікі сілавых структур і судоў, якія вымушаны выконваць такія загады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства