viasna on patreon

Мітынг па Плошчы Свабоды не абыйшоўся без складання пратаколаў

2016 2016-12-07T08:41:06+0300 2016-12-07T08:49:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/01referendum96.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
20-я гадавіна антыканстытуцыйнага перавароту. Фота "Еўрарадыё"

20-я гадавіна антыканстытуцыйнага перавароту. Фота "Еўрарадыё"

24 лістапада на плошчы Свабоды горада Мінска адбылася акцыя, прымеркаваная да 20-й гадавіны антыканстытуцыйнага перавароту. На мітынг па запрашэнні палітыкаў Уладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча  сабралася каля 150 удзельнікаў. Супрацоўнікі міліцыі  у той раз не складалі пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, а толькі вялі відэафіксацыю падзей.

Аднак актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў паведаміў праваабаронцам, што днямі атрымаў па пошце пратакол, складзены на яго па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) супрацоўнікамі Цэнтральнага РУУС Мінска. У пратаколе пазначана, што Кулакоў браў удзел у мітынгу і выкрыкваў пры гэтым "Жыве Беларусь!". Дата судовага разгляду пакуль яшчэ не прызначаная.

“Верагодна, ­– па словах актывіста, – пратаколы атрымаюць і некаторыя іншыя ўдзельнікі мітынгу, а менавіта тыя, каго супрацоўнікі міліцыі змогуць ідэнтыфікаваць пасля прагляду відэазапісу акцыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства