viasna on patreon

За запаленую свечку пад суд. Лібералізацыя?

2016 2016-11-15T14:49:55+0300 2016-11-15T15:16:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mensk-akcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя 29 кастрычніка 2016 года ў Менску каля КДБ. Фота БелаПАН.

Акцыя 29 кастрычніка 2016 года ў Менску каля КДБ. Фота БелаПАН.

Суд Маскоўскага раёна Мінска ў 14-00 16 лістапада пачне разгляд адміністрацыйнай справы Марыны Адамовіч, жонкі былога палітвязня Міколы Статкевіча. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве па ч.1 арт. 23.34 КаАП, з удакладненнем – у “дэманстрацыі запаленай свечкі”.

Прынеслі павестку ў суд. Не проста так сабе павестку, а павестку "з заказным паведамленнем". Ніякіх табе СМС-ак, паперак у паштовую скрыню - толькі пад роспіс і "пад заказ". Карацей, судзіць мяне будуць 16-га за "публічную дэманстрацыю запаленай свечкі". Вось думаю - пашкадаваць? ці самі напалі, самі няхай адбіваюцца?

Marina Adamovich

У пратаколе правапарушэння, складзеным на Адамовіч, супрацоўнік міліцыі Уладзімір Мацюшка непасрэдна так і пазначыў:

“29 кастрычніка 2016 года Адамовіч М. каля будынку КДБ у Мінску прыняла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - пікетаванні, без дазволу Мінгарвыканкама, якое выразілася ў публічнай дэманстрацыі запаленай свечкі, чым парушыла парадак правядзення масавых мерапрыемстваў”.

Нагадаем, увечары 29 кастрычніка ў Менску каля будынку КДБ на праспекце Незалежнасці адбылася акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Акцыю арганізавала грамадскае аб'яднанне «Малады фронт». Актывісты паставілі на прыступках ля галоўнага ўваходу ў будынак КДБ каля двух дзесяткаў лампад з запаленымі свечкамі і трымалі ў руках партрэты рэпрэсаваных. У акцыі ўдзельнічалі таксама Мікалай Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч. Супрацоўнікі міліцыі склалі на ўдзельнікаў жалобнай акцыі больш за дзесятак пратаколаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства