Тыдзень супраць фашызму і ксенафобіі ў Беларусі: 9 - 18 лістапада
Сённяшні свет - бардак. Зводкі навін штодня складаюцца з сітуацыяў, поўных агрэсіі і нянавісці адных людзей у адносінах да іншых. Ці можам мы на гэта паўплываць?
9 лістапада - Міжнародны дзень супраць фашызму і антысемітызму. Моладзевая Праваабарончая група-Беларусь сумесна з:
- MAKEOUT - праэкт пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі;
- “Праўныя Дарэктары” - асьветніцка-адукацыйная ініцыятыва па правах чалавека, антырасізме, антытаталітарызме і антымілітарызме;
- “BarankiPunx” - інцыятыва маладых панкаў, якая працуе ў Баранавічах з тэмамі супрацьстаяння дыскрымінацыі;
- інтэрактыўныя праэкты Дома-музэя Ганны Франк па правах чалавека і гістарычнай памяці (Нідэрланды)
традыцыйна далучаецца да Агульнаеўрапейскага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму, ініцыяванай і правадзімай пры падтрымцы Еўрапейскага аб'яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.
У межах Тыдня пройдзе шэраг мерапрыемстваў, з дапамогай якіх будуць паднятыя важныя пытанні, якія датычацца кожнага сучаснага чалавека.
9 лістапада ў Менску будзе арганізаваны Вечар антыфашыстоўскіх ролікаў. Прагляд пачнецца а 19:00 у памяшканні па адрасе: Ціміразева, 46а, Ynot. Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Музэем Ганны Франк (Нідэрланды).
11 лістапада да Тыдня далучыцца Магілёў. Ініцыятыва «Праўныя Дарэктары» правядзе прагляд і абмеркаванне фільма з дыскусіяй «Ганна Арэндт». Пачатак а 18:20 у грамадскім цэнтры «Кола».
12 лістапада сумесна з MakeOut ў Менску пройдзе ўводны сэмінар па "Глыбінным антыфашызме". Правядзенне мерапрыемства запланавана на 13:00-15:00. Анкету запаўняць тут.
13 лістапада зноў жа сумесна з MakeOut ў Менску пройдзе паказ і абмеркаванне тэматычнага фільма. Пачатак а 18:00. Рэгістрацыя па спасылцы.
У гэты ж дзень, 13 лістапада, у Баранавічах сумесна з «BarankiPunx» пройдзе прагляд фільма «Экстрэмісткі». Арганізатары будуць чакаць Вас а 16:00. Пасля будзе арганізаваная дыскусія і рэп-канцэрт у падтрымку тэмы. Адрас: Клубная, 6.
18 лістапада ў Горадні Вы зможаце прайсці Ўводны семінар у канцэпцыю “Глыбіннага антыфашызма”. Мерапрыемства пачнецца а 18:30.
Важна! Для ўдзелу ў семінарах неабходна запоўніць анкету ўдзельніка, пасля чаго арганізатары звяжуцца з Вамі і паведамяць пра месца правядзення мерапрыемства.
Як усе гэтыя кінапрагляды і сэмінары зменяць нашую будучыню? Калі мы не падумаем пра гэта сёння, заўтра можа быць ужо запозна.