viasna on patreon

Запрашаем на прэзентацыю даклада “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах”

2016 2016-10-04T10:23:00+0300 2016-10-05T11:24:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kamera_vochka.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 кастрычніка 2016 г. у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання адбудзецца прэзентацыя супольнага даклада Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах”.

У прэзентацыі возмуць удзел:

Джым Казанс - намеснік кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь;

Саша Кулаева - кіраўніца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH;

Фларанс Беліўе - прафесар права, намесніца Генеральнага сакратара FIDH і першы Прэзідэнт Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання;

Андрэй Палуда - каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. 

Прэзентацыя дакладу адбудзецца 5-га кастрычніка ў памяшканні Прэс-клуба па адрасе: г.Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601. Пачатак у 11-00. 

Мерапрыемства пройдзе ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які ўжо традыцыйна штогод праводзіцца кампаніяй “Праваабронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” з 5 па 10 кастрычніка напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы за адмену смяротнага пакарання.

Ужо 14 год запар 10 кастрычніка ў свеце праводзіцца Дзень супраць смяротнага пакарання, і сёлета, з мэтай скарачэння выпадкаў вынясення вышэйшай меры пакарання, ён прысвечаны павышэнню інфармаванасці грамадзян аб прымяненні смяротнага пакарання за злачынствы, звязаныя з тэрарыстычнай дзейнасцю.

Даведкі па тэлефоне: +375 17 394 63 11 і праз е-mail: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства