viasna on patreon

За пікет у падтрымку Дзмітрыя Паліенкі асудзілі Вячаслава Касінерава

2016 2016-08-18T10:21:14+0300 2016-08-18T15:44:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kasinerau---julja-daraszkevicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Касінераў. Фота Юліі Дарашкевіч.

Вячаслаў Касінераў. Фота Юліі Дарашкевіч.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 18 жніўня разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста Вячаслава Касінерава.  На яго быў складзены пратакол правапарушэння па ч.3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у адным з пікетаў у падтрымку Дзмітрыя Паліенкі, які знаходзіцца пад следствам у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Сведкамі ў судзе з боку Касінерава выступілі Таццяна Мастыкіна, а з боку абвінавачвання- Уладзімір Вашкевіч.

Вячаслаў Касінераў патлумачыў суду, што 29 ліпеня якраз спаўнялася 3 месяцы з дня брутальнага разгону заезду раварыстаў "Крытычная маса" і ў той дзень меўся адбыцца чарговы заезд, аднак з-за няспыннага ціску на удзельнікаў руху, фармат мерапрыемства кардынальна змяніўся. Тады актывісты зладзілі пікет ля Опернага тэатру пад пільным наглядам вялікай колькасці сілавікоў. У выніку да Касінерава падыйшлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і запрасілі ў госці у РУУС. Касінераў патлумачыў, што такім чынам ён выказваў уласнае меркаванне.

Суддзя Таццяна Рак патлумачыла актывісту, што выказванне ўласнага меркавання такім чынам не прадугледжана заканадаўствам.

Адвакат запытаўся ў сведкаў наконт Дзмітрыя Паліенкі: хто ён і што сабой  ўяўляе. Сведка траспавяла, што Паліенка - палітычны зняволены.

Пасля кароткага перапынку суддзя Рак вынесла пастанову аб пакаранні Касінерава штрафам у памеры 40 базавых велічынь - 840 рублёў новымі грашыма.

***

Актывіст Дзмітрый Паліенка быў затрыманы падчас акцыі раварыстаў "Крытычная маса" 29 красавіка. Акрамя таго, у выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх - Дзмітрыя Паліенкі і Станіслава Канавалава - былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса - "Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Затрыманаму Дзмітрыю Паліенку вечарам 6 траўня прад’явілі абвінавачванне. На дадзены момант ён знаходізцца СІЗА-1.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай з нагоды ўтрымання пад вартай удзельніка “Крытычнай масы” Дзмітрыя Паліенкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства