viasna on patreon

Акцыя ў гонар Дня незалежнасці пад нацыянальнымі сцягамі

2016 2016-07-27T08:35:15+0300 2016-07-27T11:17:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2016-07-27-nezalezhnast.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з fb Зміцера Лукашука.

Фота з fb Зміцера Лукашука.

Сёння, 27 ліпеня, прадстаўнікі грамадскіх рухаў і актывісты на заклік “Маладога фронту” ў Мінску праводзяць акцыю Свята Незалежнасці. Яна прымеркаваная да дня прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.  Гэты дзень да 1996 года адзначаўся ў Беларусі як афіцыйны Дзень Незалежнасці.

Актывісты заклікалі выйсці на сталічную плошчу Незалежнасці ў 8-30 з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі, а затым стаць ланцугом уздоўж праспекту Незалежнасці.

Складанне пратаколаў на ўдзельнікаў акцыі 27 ліпеня 2016 года.

Адразу напачатку акцыі з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія пачалі перапісваць пашпартныя дадзеныя і складаць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Больш 20-ці ўдзельнікаў акцыі пашыхтаваліся каля аўтобуснага прыпынку і раздаюць прахожым нацыянальныя стужкі.. Супрацоўнікі міліцыі працягваюць складаць пратаколы. Вядзецца аператыўная відэафіксацыя акцыі.

 

Пасля 9 гадзін раніцы некаторыя ўдзельнікі пачалі разыходзяцца, частка застаецца на месцы. Супрацоўнік міліцыі ў званні капітана подбежкі пусціўся за Нінай Багінскай - відаць, не паспелі скласці пратакол правапарушэння.

Акцыя завяршылася ў 9-25 без затрымання ўдзельнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства