viasna on patreon

Кулакова затрымалі разам з аўтамабілем за бел-чырвона белыя аўтасцяжкі

2016 2016-06-21T10:52:53+0300 2016-06-22T18:30:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autamabiles-bchd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота artsiadziba.by

Фота artsiadziba.by

Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова 21 чэрвеня затрымалі  супрацоўнікі ДАІ за пару бел-чырвона-белых аўтасцягоў з гербам «Пагоня», якія ён пачапіў на аўтамабіль-таксі.

Кулакоў вырашыў прыняць удзел у акцыі па папулярызацыі нацыянальных сімвалаў «БЧБмабіль», якую абвясціла «Арт Сядзіба». Кожнаму адважнаму беларусу арганізацыя дае шанец ператварыць сваё аўто ў “БЧБмабіль”.

Як толькі Леанід Кулакоў пачапіў сцяжкі на аўтамабіль, яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ і даставілі разам з аўтамабілем у РУУС Цэнтральнага раёна.  

Праваабаронцы высвятляюць падрабязнасці затрымання актывіста.

 Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол апытання. Кулакоў патлумачыў, што сцяжкі на аўтамабілі - гэта ягоная грамадзянская пазіцыя, а не сепаратызм. Пасля таго як Кулакова адпусцілі з міліцыі, ён заўважыў, што на аўтамабілі, які стаяў каля будынка РУУСа сцяжкі адсутнічаюць - нехта іх скраў. Зараз Кулакоў спрабуе напісаць заяву аб крадзяжы сцяжкоў. Супрацоўнікі міліцыі адмаўляюцца заяву прымаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства