Суды над Вінярскім і Нікалайчык: па 40 базавых велічынь кожнаму
Суд Партызанскага раёна Мінска 13 чэрвеня разглядае адміністрацыйныя справы актывістаў Максіма Вінярскага і Вольгі Нікалайчык. Іх вінавацяць у тым, што яшчэ 16 сакавіка яны развесілі партрэты зніклых палітыкаў і журналіста на гранітных падмурках стэлы на плошчы Перамогі.
Акцыя доўжылася каля 50 хвілін, затым амапаўцы сарвалі пратрэты, а на ўдзельнікаў акцыі склалі пратаколы.
Пра гэта я даведаўся перад мінулым судом, пад час знаёмства з матэрыяламі справы, пасля "адмовы" ад узбуджэння "крыміналкі" справу перакваліфікавалі спачатку ў адміністрацыйную хуліганку (арт. 17.1) - зараз – у недазволены пікет (арт. 23.34).
Суды пачаліся ў 15-00. Cуддзя Супрун, нягледзячы на блытаніну ў паказаннях сведкаў і відэа, на якім не бачна ні Вінярскага, ні Нікалайчык, пастанавіла іх пакараць штрафамі ў памеры 40 базавых кожнага.